Грамадства22

У Гродзенскай вобласці замест сантэхнікаў і электрыкаў з'явяцца хаус-майстры

Сантэхніку і электрыку ў беларускіх дамах будзе рамантаваць адзін хаўс-майстар — спецыяліст комплекснага абслугоўвання.

Як заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, да канца 2014 года ў сталіцы будзе налічвацца 1,8 тысячы спецыялістаў комплекснага абслугоўвання, або хаус-майстроў. Адзін чалавек будзе абслугоўваць да 500 кватэр. Пра гэта 16 красавіка піша «Гродзенская праўда».

Тэму хаус-майстра пачалі прапрацоўваць ў краіне яшчэ ў 2011 годзе. А ў 2012 годзе была навучаная група першапраходцаў — 35 чалавек. У 2013 годзе ў Мінску на базе трох ЖЭСаў пачаўся эксперымент. Жылфонд пачалі абслугоўваць спецыялісты на ўсе рукі, адзін чалавек выконваў працу электрыка, слесара, сантэхніка, маляра, цесляра. Адпаведна вырасла і заработная плата такога спецыяліста.

— Згодна з рашэннем калегіі Міністэрства жыллёва -камунальнай гаспадаркі, да канца года ў абласных цэнтрах не менш за 50% жыллёвага фонду павінна абслугоўвацца хаус-майстрамі, — распавёў начальнік аддзела жыллёвай гаспадаркі ўпраўлення ЖКГ Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Сідарчук. — Мы пайшлі яшчэ далей, і на абласной калегіі ЖКГ вырашылі, што не менш за 50 % жылля такімі спецыялістамі будзе абслугоўвацца не толькі ў Гродне, але і ў Лідзе, Слоніме, Ваўкавыску, Навагрудку і Смаргоні. На мінулым тыдні правялі нараду з дырэктарамі жыллёва-эксплуатацыйных службаў. На днях спецыялісты абласнога навучальнага цэнтра ЖКГ адправяцца ў Мінск, каб на практыцы паглядзець, як гэта працуе ў іх.

Рыхтаваць спецыялістаў шырокага профілю будуць на базе абласнога навучальнага цэнтра ЖКГ. Вядома, навучацца будуць людзі, у якіх ужо ёсць вопыт работы па абслугоўванні жылля. У цэнтры яны асвояць дзве-тры сумежныя спецыяльнасці.

Плануецца, што на Гарадзеншчыне хаус-майстры спачатку сумесцяць працу сантэхнікаў і электрыкаў, у перспектыве цесляроў і маляроў. Застаючыся па-ранейшаму ў штаце ЖЭСаў, яны зоймуцца тэхнічным абслугоўваннем жылля і аказаннем паслуг насельніцтву. Будуць вызначаны дамы, дзе рэальна укараніць такі від паслуг насельніцтву і дзе гэта эканамічна выгадна.

Як піша газета, камунальнікі запазычылі вопыт Германіі, дзе інстытут хаус-майстроў сыходзіць каранямі яшчэ ў XV стагоддзе, калі ў горадзе Бадэн-Вюртэмберг ўвялі ўборачны тыдзень. Яшчэ тады былі прынятыя адмысловыя пастановы, якія да гэтага часу часткова рэгулююць пытанні уборкі агульных памяшканняў. У XX стагоддзі стаў ўкараняцца інстытут хаус-майстра, што даслоўна перакладаецца як «майстар па хаце».

У Нямеччыне хаўс-майстар — гэта правая рука кіраўніка і яго найважнейшы памочнік. Ён прызначаецца ўласнікам хаты або кіруючай кампаніяй. У абавязкі хаус-майстра ўваходзяць забеспячэнне парадку і чысціні ў жылым доме і абслугоўванне інжынерна-тэхнічных сістэм, а таксама замена лямпачак, зняцце паказанняў лічыльнікаў уліку спажывання (электрычнасць, вада, газ), забеспячэнне бяспекі пражывання.

Хаус-майстар таксама кантралюе выкананне работ іншымі падраднымі арганізацыямі. Акрамя таго, ён ажыццяўляе штотыднёвы агляд і кантроль агульнага стану тэхнічнага абсталявання дома. Раз у год хаўс-майстар робіць агляд усіх кватэр.

Каментары2

Цяпер чытаюць

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры2

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пасля ўдараў дронаў гараць Навакуйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод у Самары і газаперапрацоўчы завод у Арэнбургу3

Лявон Халатран адкрыў з камандай бістро-бар у Варшаве — чым будуць здзіўляць?

Беларусу ў рэшце трапіла незвычайная манета. Яна каштуе значна даражэй за намінал1

Чаму так шмат «срачыкаў» у апазіцыі і што з імі рабіць? Дзядок адрэагаваў на канфлікты ў дэмакратычным руху32

«Не каралям!» У ЗША прайшлі маштабныя акцыі пратэсту супраць Трампа. Той адказаў у сваёй манеры16

Ратавальніка са Смілавічаў асудзілі да калоніі за Гаюна і «здраду дзяржаве»

Журналісты падлічылі, колькі спатрэбілася б часу Расіі пры цяперашніх тэмпах на поўную акупацыю Украіны16

«Самага прывабнага саджаеш наперад, і ўсё без палева». Як і за колькі перавозяць у Еўропу нелегальных мігрантаў з беларускай мяжы8

Пуцін у размове з Трампам запатрабаваў поўнай здачы Данецкай вобласці ў абмен на перамір’е12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры2

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць