Грамадства1313

У Менску затрыманыя ўдзельнікі сьвяткаваньня Хэлоўіну

“У тым годзе ўсе апрануліся, як зомбі, і нікога ня ўзялі. А ў гэтым годзе апрануліся муміямі — і ўсіх арыштавалі. Зомбі быць спакайней”.

Моладзь сабралася а 19.00 у ЦУМе ля аддзелу канцтавараў, адкуль і мусіў пачацца флэш-моб. Акцыя ня мела палітычнай афарбоўкі. Яе ўдзельнікі плянавалі апрануцца ў сьвяточныя строі і павіншаваць менчукоў са сьвятам, як яны рабілі гэта ў мінулыя гады. Строі былі адпаведныя характару сьвята: моладзь плянавала апрануцца муміямі, дзеля чаго панабірала з сабою бінтоў.

Хвілінаў праз дваццаць, калі сьвяткавальнікі, чалавек 15—20, пачалі інтэнсіўна абмотваць сябе бінтамі і наносіць на іх “крывавыя” плямы, у ЦУМ зайшлі міліцыянты. Удзельнікам флэш-мобу было паведамлена, што яны “нагадваюць злачынцаў”. Міліцыя затрымала пяць чалавек: Юрася Шаліна, Андрэя Кіма, Валянціна Сакалоўскага, Тацьцяну Лашкарову. І зь імі карэспандэнта “НН” — за тое, што “рабіў фотаздымкі міліцыянтаў без дазволу”.

Затрыманых адвезьлі ў Савецкі РАУС (вул.Якуба Коласа). На удзельнікаў маскараду склалі пратаколы за дробнае хуліганства: “у ЦУМе разматвалі бінты, перамазаныя чырвонай фарбай, і раскладалі іх на прылавак, на заўвагі прадаўцоў не рэагавалі”. Затрыманыя катэгарычна аспрэчвалі пратаколы. Маўляў, падчас флэш-мобу яны наадварот, абмотваліся бінтамі і малявалі на сабе грым. Паводле іх словаў, прадаўцы ЦУМу далі ім дазвол падрыхтавацца да маскараду. Яны зьбіраюцца пісаць скаргу на імя начальніка РАУСу Сяргея Бясьсмертнага на неправамерныя дзеяньні міліцыі.

Ў РАУСе затрыманыя сядзелі ў маскарадных касьцюмах муміяў, і абмяркоўвалі пляны на сьвяточную ноч. Міліцыянты, якія заходзілі ў аддзяленьне, сьмяяліся і вадзілі адзін аднаго паглядзець на “монстраў”.

Затрыманыя хлопцы жартавалі: “У тым годзе ўсе апрануліся, як зомбі, і нікога ня ўзялі. А ў гэтым годзе апрануліся муміямі — і ўсіх арыштавалі. На наступны Хэлоўін лепш ізноўку быць зомбі, так спакайней”.

Праз некаторы час журналіста адпусьцілі. Затрыманыя ж “монстры”, відаць, так спадабаліся міліцыянтам, што іх пакінулі ў РАУСе на ноч. Заўтра адміністрацыйная справа будзе разгледжаная ў судзе Савецкага раёну.

102

120

79

116

64

63

85

Каментары13

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча15

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

«Мне страшэнна падабаюцца кепскія мужчыны». Святлана Курс распавяла, як пісала сваю першую кнігу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча15

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць