На чэмпіянаце свету па хакеі, што праходзіць у Мінску, зборная Расіі разграміла каманду ЗША з лікам 6:1.
Нагадаем, што амерыканцы з такім жа лікам выйгралі ў Беларусі 9 мая (6:1).
Зборная Беларусі сёння перамагла Швейцарыю 4:3.
13 мая гуляюць: Германія — Фінляндыя, Казахстан — Латвія.
| Месца | Зборная | Гульні | Балы |
| 1 | Расія | 3 | 9 |
| 2 | ЗША | 3 | 6 |
| 3 | Беларусь | 3 | 6 |
| 4 | Германія | 2 | 5 |
| 5 | Латвія | 2 | 3 |
| 6 | Казахстан | 2 | 1 |
| 7 | Фінляндыя | 2 | 0 |
| 8 | Швейцарыя | 3 | 0 |
Каментары