Грамадства1212

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Па ініцыятыве ГУБАЗіК МУС суд Цэнтральнага раёна Мінска 4 лістапада 2025 года прызнаў усе каналы Mellstroy на розных платформах, а таксама яго лагатып і вадзяныя знакі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Андрэй Бурым (Mellstroy)

Сілавікі паведамілі, што ў кастрычніку на тэрыторыі Беларусі былі зафіксаваныя выпадкі хуліганства, парушэнняў грамадскага парадку і незаконных масавых мерапрыемстваў.

Яны лічаць, што да арганізацыі гэтых дзеянняў можа быць датычны грамадзянін Беларусі Андрэй Бурым, вядомы як блогер Mellstroy, які цяпер знаходзіцца за мяжой. МУС сцвярджае, ён праз інтэрнэт заклікаў людзей удзельнічаць у розных «конкурсах», дзе патрабаваліся супрацьпраўныя дзеянні, а вынікі публікаваліся ў сетках за ўзнагароду.

Такія дзеянні, як адзначаецца, трапляюць пад дзеянне закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму». МУС папярэдзіла пра адказнасць за распаўсюджанне інфармацыі і ўдзел у любых акцыях пад эгідай Мэлстроя.

Андрэй Бурым (Mellstroy) родам з Гомеля. Яму 26 гадоў. Ён стаў вядомы дзякуючы сваім трэш-стрымам. Падчас аднаго з іх у 2020 годзе ён збіў дзяўчыну. Пасля гэтага на Бурыма была заведзена крымінальная справа. У выніку ён атрымаў паўгода выпраўленчых работ і штраф.

Mellstroy у цэлым рэгулярна трапляе ў скандальныя навіны, даючы сваім гледачам вар'яцкія заданні і абяцаючы шчодрыя выплаты за іх выкананне. Тым не менш, гэтыя абяцанні не заўсёды выконваюцца.

Каментары12

  • Андрусь
    06.11.2025
    Цыкл, критика ради критики? Конкретно этот товарищ распространяет вредный контент.
    Я сам читаю независимые СМИ и естественно криминализация этого мне нравится не может.
  • 12345
    06.11.2025
    Нядаўна прачытаў у газеце.
    "Гадзюшанскі гарадскі суд Кукуеўскай вобласці скасаваў угоду куплі-продажы Аляскі і абавязаў ЗША вярнуць Аляску Расіі. Па заяве сваякоў Аляксандра II угода па продажы Аляскі была здзейснена пад ціскам экстрэмістаў-нацыяналістаў праз ліставанне па Telegram і атрыманыя грашовыя сродкі Аляксандр II адправіў тэрарыстам."
  • Хрыч
    06.11.2025
    Ну и сколько участников этого балагана от "Губы" получили в Беларуси квартиры а не только уголовку? ))

Цяпер чытаюць

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі2

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску актыўна абжываюцца бабры. Чаго ад іх больш — карысці ці шкоды?5

У Мінску пабудуюць цэнтры для экстраннай медыцынскай дапамогі

Калядная крама, якую закрылі па даносе прапагандыстаў, адкрылася зноў. Але шары ў ёй ужо іншыя21

Беларускі брамнік выйшаў гуляць у матчы НХЛ і прапусціў тры шайбы пасля трох кідкоў1

Заснежаныя вёскі, песні, народная набожнасць. Ксёндз з Дзятлава ходзіць у сваёй парафіі «па Калядзе»2

У Іране афіцыйна прызналі, што падчас задушэння пратэстаў загінулі тысячы людзей8

Рамзан Кадыраў выклаў «кансерву» са сваім сынам, каб схаваць яго цяжкі стан7

Ноччу ў Польшчу з Беларусі заляцелі дзясяткі невядомых аб'ектаў7

Трамп абклаў мытамі еўрапейскія краіны, пакуль яны не саступяць яму Грэнландыю39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі2

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць