Грамадства99

Як выглядае дрон кантрабандыстаў, які ўчора бразнуўся па той бок польскай мяжы ФОТАФАКТ

У сераду польскія памежнікі знайшлі дрон, якім з Беларусі перавозілі каля 400 пачкаў кантрабандных цыгарэт.

Яго знайшлі на лясной тэрыторыі каля Крынак недалёка ад мяжы з Беларуссю. Польская памежная служба паведаміла, што пра дрон памежнікаў папярэдзіў мясцовы жыхар, таму на месца здарэння былі накіраваныя пажарныя і паліцыя, піша 15min.lt.

«Унутры дрона памежнікі знайшлі каля 400 пачкаў цыгарэт. Усе яны былі з беларускімі акцызнымі маркамі. Далейшыя дзеянні ў гэтым выпадку праводзяць памежнікі», — паведамілі чыноўнікі.

Сёлета гэта ўжо васямнаццаты выпадак у Падляшскім ваяводстве, калі для перавозкі цыгарэт праз мяжу выкарыстоўваўся дрон. Таксама зафіксавана 118 выпадкаў выкарыстання паветраных шароў.

Усяго сёлета мясцовыя ўлады канфіскавалі дроны і паветраныя шары, з дапамогай якіх перавозіліся цыгарэты агульным коштам каля 3,4 мільёна злотых (800 тысяч еўра). У сувязі з кантрабандай былі затрыманыя 29 чалавек.

Каментары9

  • Жвір
    06.11.2025
    Во, а лес у Польшчы такі самы, як і на Пцічы. Бяроза, елка, дуб, алешына...і ў асеньнім убранстве.
  • толик
    06.11.2025
    Ё, а Вы когда по нужде ходите тоже о политике думаете? Проще нужно, проще... Люди деньги зарабатывают.
  • Ё
    06.11.2025
    толик, Ну канешне. На Літву шары таксама запускаюць кантрабандысты, а Лука рукамі разводзіць, маўляў самі літоўцы запускаюць. Бачыш якія важныя кантрабандысты, і самалёты спыняюць, і міжнародныя стасункі псуюць, і сілавікі іх знайсці не могуць, і Лукашэнка апраўдваецца. І гэта ў той час, калі за падпіску на НН можна на 2,5 гады прысесці. Калі наступным разам пойдзіце "по нужде", падумайце пра гэта, бо відаць думаць проста так у вас часу няма.

Цяпер чытаюць

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Усе навіны →
Усе навіны

Следчы камітэт прапанаваў даносіць на былых10

Пераемніца Мадура фігуруе ў расследаваннях ЗША па наркагандлі2

У Мінску адкрываецца прэміяльны рэстаран са стэйкамі за 1000 рублёў5

Каму яшчэ што можа стаць трэба «для нацыянальнай бяспекі» і як тут быць Беларусі28

Вайскоўцы з Германіі без тлумачэнняў датэрмінова пакінулі Грэнландыю35

Расійскім каналам забаранілі пісаць пра аварыю з удзелам Адама Кадырава

«Экстрэмістам» афіцыйна забаранілі працаваць з дзецьмі3

Ілан Маск патрабуе да 134 мільярдаў долараў ад OpenAI і Microsoft1

«Вялікабрытанія павінна выкупіць Амерыку назад». Брытанскі журналіст патроліў Трампа6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі6

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць