Грамадства5656

У Мінску людзі не далі амонаўцам затрымаць хлопца за беларускую мову

Жыхары Мінска і заўзятары Чэмпіянату свету па хакею сёння ноччу не далі затрымаць актывіста Руху «За Свабоду» Мікіту Семяненку.

«Ноччу на фан-зоне на Нямізе (у цэнтры Мінска) адбылося некалькі боек паміж расійскімі заўзятарамі і беларусамі. Пасля гэтага туды прыбылі прыкладна 15 чалавек АМАПу, удзельнікі бойкі да гэтага часу паспелі разбегчыся хто куды. І міліцыянты пачалі глядзець на людзей, якія стаялі побач», - распавёў сайту Pyx.by Мікіта Семяненка.

Па ягоных словах, ён і яшчэ некалькі чалавек увесь гэты час стаялі і размаўлялі з хлапцамі з Докшыцаў пра беларускую мову. «Міліцыянты правялі праверку дакументаў ва ўсіх нас. Потым узялі мае, перапісалі ўсе дадзеныя. Потым кажуць, хадзем з намі», — дадаў актывіст.

Калі ён запытаўся, за што яго затрымліваюць, то атрымаў розныя адказы. «Першы амапавец кажа, мы цябе не затрымліваем. Другі, што затрымліваем па артыкуле 17.1 КоАП (дробнае хуліганства) за тое, што ты мацюкаўся. А трэці – пойдзем, паразмаўляем», —

распавёў Семяненка.

Але людзі, па ягоных словах, сказалі: «Не таго затрымліваеце». І хаця ім прыгразілі, што, калі яны не супакояцца, то таксама паедуць з міліцыяй, але падышло яшчэ больш народу. «Яшчэ адзін хлапец патлумачыў, што я не меў адносінаў да бойкі», — дадаў моладзевы актывіст. 

Па ягоных падліках,

падышлі яго абараняць больш за дзесяць чалавек, абсалютна да гэтага часу яму незнаёмых. А самі «разборкі» цягнуліся блізу гадзіны, за якія міліцыянеры правяралі дакументы і лаяліся…

«Падчас спробы затрыманьня, амапаўцы шматразова казалі: «Х*ли ты вы**ваешься, говори нормально». Калі я мовіў, што амапаўцы, як прадстаўнікі ўлады, мусяць адказваць мне на мове звароту, яны заявілі: «Забираем его, на *уй»», — дадаў актывіст Руху «За Свабоду».

Потым супрацоўнікі міліцыі вярнулі яму дакументы і сказалі, каб на гэтай фан-зоне яго больш не бачылі.

«Дзякую, што шляхам ціску беларускіх грамадзянаў, што часам любяць пабалакаць па- беларуску, атрымалася вярнуць мае дакументы й вызваліць з-пад варты», - заключыў Мікіта Семяненка.

Актывіст Руху «За Свабоду» Мікіта Семяненка браў удзел у кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. Пасля гэтага ён быў адлічаны з факультэту журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. Ён падкрэсліў, што яго адлічылі за грамадскую актыўнасць.

Каментары56

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры15

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі14

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць