Культура77

Новая кніга пра старыя грошы

Кніга Дзьмітрыя Гулецкага «Манэты беларускай даўніны» — для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі дарасейскага пэрыяду.

Кніга Дзьмітрыя Гулецкага «Манэты беларускай даўніны» — для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі дарасейскага пэрыяду.

Першае папулярнае беларускамоўнае выданьне пра гісторыю беларускіх грошай. Беларускім зьбіральнікам манэтаў і тым хто захапляецца гісторыяй ВКЛ.

Падаецца, што беларуская нумізматыка сапраўды адраджаецца. Гэта другая кніга Гулецкага пра манэты, што тычацца Беларусі. Сёлета ўжо пабачылі сьвет «Манеты Беларусі да 1707 году». Калі першая кніга была разьлічана на зьбіральнікаў, «Манэты Беларускай Даўніны» — для ўсіх, хто цікавіца гісторыя Беларусі дарасейскага пэрыяду.

Кніга ў папулярнай форме распавядзе пра гісторыю грашовага звароту на сучасных землях Беларусі. Распавядзе пра ўздымы і правалы вялікалітоўскага біцьця манэтаў. Прадстаўлена шмат выяваў манэт і іх тагачасных падробак.

Сам аўтар сьцьвярджае, што гэта толькі кніга‑«размалёўка». Таямніцы беларускай нумізматыкі яшчэ чакаюць дасьледчыкаў. Задача «Манэт Беларускай Даўніны»— зацікавіць чытача да захапленьня нумізматыкай ВКЛ і РП.

У той час як гісторыя грашовага звароту на землях ВКЛ сягае сотні гадоў, мы амаль нічога ня ведаем пра яе. Каб адчуць покліч гісторыі, дастаткова пакласьці на далонь драбнюткі кавалак мэталу. Напрыклад срэбны кружэлак паўгрошу Жыгімонта ІІ Аўгуста з выяваю Пагоні. Дарэчы, Жыгімонт Аўгуст ня быў прыхільнікам польскіх грошай, таму каронныя мынцы (манэтныя двары) былі зачыненыя. У межах РП і ВКЛ афіцына курсавалі толькі літоўскія манэты. Больш дакладна пра гэта ў магчыма прачытаць у кнізе…

«Манэты Беларускай Даўніны» можна набыць у кнігарнях і незалежных распаўсюднікаў. Наклад 3000 асобнікаў.

Руслан Равяка

***

Гулецкі Дз. Манэты беларускай даўніны — Менск: Беларусь, 2007

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў29

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў6

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

Рыта Дакота анансавала канцэртны тур для эмігрантаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў29

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць