Улада

Беларусь прапануе «Газпрому» інвэставаць у «Горадню-Азот» і Белаазёрск

Прапановы прагучалі ў часе сустрэчы віцэ-прэм'ера Ўладзіміра Сямашкі і старшыні праўленьня ААТ "Газпром" у Маскве.

Беларусь прапанавала ААТ "Газпрам" удзельнічаць у рэалізацыі інвестпраектаў на Бярозаўскай ДРЭС і ААТ "Гродна Азот". Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі.

Паводле інфармацыі Мінэнерга, у час сустрэчы першага віцэ-прэм'ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі і старшыні праўлення ААТ "Газпрам" Аляксея Мілера 8 лістапада ў Маскве абмеркаваны прапановы беларускага боку па сумеснай рэалізацыі інвестыцыйнх праектаў у галіне энергетыкі і вытворчасці мінеральных угнаенняў.

У прыватнасці, размова ішла аб удзеле "Газпрама" ў будаўніцтве энергаблока магутнасцю 400-500 МВт на новай пляцоўцы Бярозаўскай ДРЭС, гадавая выпрацоўка якой складзе 3-3,5 млрд. кВт.гадз у год. Арыенціровачны кошт будаўніцтва новага энергаблока складзе $330 млн.

Абмяркоўвалася таксама пытанне ўдзелу расійскага боку ў праграме развіцця вытворчых магутнасцей ААТ "Гродна Азот". Агульная патрэбнасць у інвестыцыях для рэалізацыі гэтага праекта складзе каля $1080 млн.

На сустрэчы была пацверджана нязменнасць умоў кантракта на пастаўку газу ў 2007-2011 гадах, заключанага ААТ "Газпрам" і ААТ "Белтрансгаз" 31 снежня 2006 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення1

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён13

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

Мінчане скардзяцца на смог у горадзе5

Стаў вядомы яшчэ адзін акаўнт у фэйсбуку, з якога беларускім актывістам пішуць супрацоўнікі КДБ6

Іран замініруе ўсе марскія шляхі ў Персідскім заліве ў выпадку наземнай аперацыі ЗША6

Колькі грошай возьмуць з літоўскіх перавозчыкаў за тое, што Лукашэнка не выпускаў іх фуры з Беларусі1

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры15

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення1

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць