Улада

Толькі 5 адсоткаў прадпрымальнікаў жадаюць зарэгістраваць унітарныя прадпрыемствы

Больш за паўтары тысячы чалавек такія прадпрыемствы ўжо стварылі. Гэта зусім няшмат, калі ўлічыць, што ў Беларусі каля 200 тыс. індывідуальных бізнесоўцаў.

Паводле Мінэканомікі, больш за 9 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў падалі дакументы для перарэгістрацыі ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы. Больш за паўтары тысячы чалавек такія прадпрыемствы ўжо стварылі. Гэта зусім няшмат, калі ўлічыць, што ў Беларусі каля 200 тыс. індывідуальных бізнесоўцаў. Лідэры прадпрымальніцкага руху гавораць, што гэта кампанія ўладаў і не магла быць паспяховай, але па‑рознаму бачаць далейшае развіццё падзей.

Гэтую статыстыку са спасылкай на Міністэрства эканомікі паведаміў у нядзелю 11 лістапада тэлеканал ОНТ. Неабходнасць змены статусу паўстала перад тымі бізнесоўцамі, што мелі наёмных працаўнікоў. Бо, паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі №760, з 1 студзеня такія прадпрымальнікі змогуць браць на працу толькі сваіх блізкіх сваякоў. Да 10 лістапада бізнесоўцы маглі змяніць статус на льготных умовах.

У Мінэканомікі пакуль не могуць ацаніць вынікі кампаніі. Кіраўніца прэс‑службы міністэрства Наталля Пацейка гаворыць, што аналізу гэтай кампаніі яны яшчэ не атрымлівалі. А старшыня Каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Мінску Аляксандр Макаеў лічыць кампанію па перарэгістрацыі праваленай.

‑ Дурныя законы для прадпрымальнікаў, для народа не трэба выконваць. З 1 студзеня — выхад у вымушаны адпачынак. Каб гэта лепш зрабіць арганізавана, з прадпрымальніцкай салідарнасцю, трэба зрабіць кавалак працы. Будуць два мітынгі 19 лістапада і 10 снежня. Дай Божа, каб людзі на іх прыйшлі. Трэба звяртацца да грамадства, да ўладаў. Бо ўлада пойдзе на саступкі, калі прадпрымальнікі змогуць салідарызавацца.

Каардынацыйная рада прадпрымальнікаў патрабуе, каб улады дазволілі правесці мітынг 10 снежня на Кастрычніцкай плошчы. А на 19 лістапада сваю акцыю на Бангалоры збіраецца правесці іншае прадпрымальніцкае аб’яднанне ‑«Перспектыва». Яго лідэр Анатоль Шумчанка аднак не падзяляе радыкальных настрояў свайго калегі Аляксандра Макаева.

‑ У прадпрымальнікаў вялікія праблемы наперадзе. Але людзі павінны жыць, зарабляць грошы. І бальшыня прадпрымальнікаў на сённяшні дзень падрыхтаваліся да таго, як абыходзіць гэты 760‑ы ўказ. Але гэта не значыць, што яны не будуць змагацца. Яны працягнуць барацьбу. Проста бізнесоўцы такія людзі, якія прагназуюць, плануюць і будуць зарабляць грошы незалежна ад таго, які сёння ўказ — 760‑ы, ці 302‑і.

Але ў некаторых індывідуальных прадпрымальнікаў праблемы пачынаюцца ўжо цяпер. Як паведаміла старшыня каардынацыйнай рады мінскага рынку «Ракаўскі кірмаш» Алена Васільчык, 53 прадпрымальнікі атрымалі лісты ад адміністрацыі рынка аб скасаванні дамовы арэнды. Іх месцы збіраюцца аддаць нейкай юрыдычнай асобе.

Радыё Рацыя

Каментары

Цяпер чытаюць

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА21

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены9

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА21

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць