Свет2323

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША

Адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа разглядае ідэю далучэння Грэнландыі да ЗША, якая ўсё больш набывае выгляд спробы фінансава заахвоціць мясцовых жыхароў. Як паведамляе Reuters, амерыканскія чыноўнікі абмяркоўвалі магчымасць аднаразовых выплат насельніцтву вострава, каб схіліць яго да выхаду са складу Даніі і, магчыма, далучэння да Злучаных Штатаў.

Сталіца Грэнландыі — Нуук. Фота: Steffen Trumpf / picture alliance via Getty Images

Канкрэтныя сумы і схема выплат пакуль не вызначаныя, але, паводле крыніц Reuters, гаворка ішла пра выплаты ад 10 да 100 тысяч даляраў на чалавека. Такі падыход разглядаецца як адзін з варыянтаў «набыцця» Грэнландыі, дзе жыве каля 57 тысяч чалавек.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа раней заявіў кангрэсменам, што Трамп сапраўды зацікаўлены ў куплі вострава, а жорсткая рыторыка выкарыстоўваецца як сродак ціску на Данію з мэтай пачатку перамоў на гэты конт.

У Белым доме абмяркоўваюцца розныя сцэнары далучэння Грэнландыі, у тым ліку і сілавы. Прэс-сакратарка адміністрацыі Трампа Кэралайн Левіт адзначыла, што прэзідэнт і ягоная каманда разглядаюць увесь спектр магчымасцяў для дасягнення гэтай знешнепалітычнай мэты, і выкарыстанне ўзброеных сіл ЗША тэарэтычна таксама не выключаецца.

Разам з тым Reuters падкрэслівае, што ідэя прамых выплат можа выглядаць занадта меркантыльнай і нават абразлівай для грэнландцаў. Насельніцтва вострава даўно абмяркоўвае сваю эканамічную залежнасць ад Даніі і часта выказвае жаданне поўнай незалежнасці.

Паводле апытання 2025 года, 56% жыхароў былі гатовыя падтрымаць незалежнасць, а 28% выступалі супраць. Пры гэтым 85% апытаных заявілі, што не хочуць, каб Грэнландыя стала часткай ЗША.

Каментуючы зварот Reuters адносна абмеркаванняў «куплі» вострава і магчымых выплат яго жыхарам, Белы дом абмежаваўся спасылкамі на ранейшыя заявы Левіт і Рубіа.

Каментары23

  • Абу
    09.01.2026
    Байсол, рабі збор - дамо інуітам больш і набудзем для нас!
  • Filipp
    09.01.2026
    "Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША"©
    Калі будзе рэфэрэндум, мясцовыя лёгка могуць абраць іншага гаспадара, за мест Даніі, ЗША. Да яшчэ і грошы за гэта атрымаюць.
  • Аа, даляры
    10.01.2026
    Мульон

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю16

Святлана Ціханоўская паедзе на Давоскі форум15

Памёр кінааператар Анатоль Забалоцкі

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі42

Колькі каўбасы выходзіць з тоны курыцы і куды дзяюць курыныя косткі?4

У Гомелі ствараюць галерэю снегавых скульптур пад адкрытым небам1

Кампанію «Белвест» прызналі эканамічна неплацежаздольнай

«Я нідзе не еў смачнейшай бульбы». Як беларус знайшоў сябе на краі свету9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць