Улада44

Акадэмік Віцязь: Без расіян мы атамную станцыю не пабудуем

Беларусь рыхтуе конкурснае заданьне для правядзеньня адкрытага тэндэра па выбары генеральнага партнёра будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

Беларусь рыхтуе конкурснае заданне для правядзення адкрытага тэндэра па выбары генеральнага партнёра будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

Пра гэта паведаміў 13 лістапада на пасяджэнні круглага стала ў Мінску намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ) Пётр Віцязь.

Паводле яго слоў, цяпер гэтым пытаннем займаецца група спецыялістаў. Тэндэр будзе праводзіцца «адкрыта і цывілізавана, як прынята ў многіх дзяржавах», падкрэсліў П.Віцязь. Пры гэтым ён зазначыў, што «ёсць пытанні, якія будуць вырашацца ў межах двухбаковых пагадненняў, перамоў».

«Вядома, без расіян мы атамную станцыю не пабудуем», — заявіў першы намеснік старшыні НАНБ.

Ён паведаміў, што спецыялістаў для абслугоўвання беларускай АЭС будуць рыхтаваць у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, дзе ўжо адкрыта адпаведная спецыяльнасць. Апрача таго, падпісана пагадненне з Інстытутам атамнай энергіі імя Курчатава і іншымі расійскімі навуковымі цэнтрамі аб падрыхтоўцы беларускіх спецыялістаў.

«Задача заключаецца ў тым, як аб’яднаць гэтыя намаганні і зрабіць іх менш затратнымі і больш выгаднымі», — сказаў П.Віцязь.

БелаПАН

Каментары4

Цяпер чытаюць

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА9

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кампанія пашкадавала змарнелага хаскі і жорстка забіла яго гаспадара. Жонка забітага таксама далучылася да катаванняў11

Знеслі апошні драўляны дом. Сядзібная забудова каля метро «Грушаўка» амаль знікла3

Пратэстоўцы ў Катманду падпалілі рэзідэнцыю прэзідэнта і прэм'ера7

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых17

Карбалевіч: Ад апазіцыі цяпер мала што залежыць, варта рыхтавацца да сыходу Лукашэнкі13

Гімназія Ірыны Абельскай змяніла ўласніка і засакрэціла яго імя2

Гісторык Ігар Мельнікаў выйшаў на волю15

Прэм'ер-міністр Непала падаў у адстаўку2

Лукашэнка загадаў вярнуцца да пахаванай 13 гадоў таму ідэі стварэння фінансава-прамысловых груп4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА9

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць