Літаратура11

У Беларусь прыйшло «Небяспечнае лета»

Па-беларуску з'явілася чарговая кніга фінскай пісьменніцы Тувэ Янсан, стогадовы юбілей якой сёлета шырока святкуецца ва ўсім свеце. Цяпер прыхільнікі мумітроляў ды іншых жыхароў Мумідола і яго ваколіцаў могуць папоўніць свае калекцыі мумікніг новым выданнем, што выйшла ў перакладзе Алесі Башарымавай у выдавецтве Змітра Коласа. Гэта кніга «Небяспечнае лета», дзе героі вымушаныя развітацца з бесклапотнасцю жыцця ў Мумідоле і прымераць на сябе новыя і часам нечаканыя ролі.

Агнядышная гара, што доўга спала, раптоўна прачнулася, і пасля вывяржэння марскія хвалі затапілі даліну. Мумісям'я, прыхапіўшы з сабой Хомсу і Місу, якія таксама засталіся без даху над галавой, ратуецца ў дзіўным плывучым доме, дзе раз-пораз грымяць навальніцы, хаця знадворку спакойна, дзе дзверы і лесвіцы нікуды не вядуць, у кладоўцы поўна неядомай ежы, а з кута чуецца чыйсьці кплівы смех. У дадатак да ўсяго, у купальскую ноч некаторыя з новых насельнікаў гэтага таямнічага дома проста знікаюць, а хтосьці нават трапляе ў вязніцу…

Словам, лета робіцца сапраўды небяспечным. Нават Снусмумрык, які затрымаўся па адной важнай і неадкладнай справе ў сваім падарожжы і ўвогуле не сніў і не бачыў, што ў Мумідоле здарыўся патоп, не змог пазбегнуць катастрофы, можа быць, яшчэ большай: вольналюбівы вандроўнік зрабіўся шматдзетным татам!

Гэтая кніга поўная нечаканых калізій, купальскіх варожбаў, раптоўных расстанняў і шчаслівых сустрэч, а яшчэ хемулёў і вожыкаў.

Набыць яе можна ў кнігарнях «Белкнігі», а неўзабаве і ў «Акадэмкнізе».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

«Бранск пад ракетным ударам!» — «Вы не тушыце, дагарыць хутчэй». Мінабароны Украіны па-чорнаму адпальвае ў Threads22

У Мінску адкрыецца незвычайная ўстанова для жанчын5

У Мінску BMW урэзалася ў агароджу і перакулілася1

46‑гадовага касметолага з Калодзішчаў асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках4

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць