Спорт11

БГК імя Мяшкова даведаўся пра сваіх сапернікаў па Лізе чэмпіёнаў

У штаб-кватэры Еўрапейскай федэрацыі гандбола ў Вене 27—28 чэрвеня адбылося лёсаванне кваліфікацыйнага турніру мужчынскай Лігі чэмпіёнаў.

Беларусь у гэтым турніры прадставіць Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова, які выйграў апошні чэмпіянат краіны. 

У Брэсце разлічвалі, што клуб трапіць адразу ў групавы раўнд турніру, паколькі сыходзілі з 12-га месцы краіны ў еўракубкавым рэйтынг-лісце гадавой даўнасці. Але па новых правілах, пры лёсаванні Лігі чэмпіёнаў ЕГФ зыходзіла з падліку вынікаў выключна ў гэтым турніры за тры сезоны, уключаючы нядаўна завершаны. Там Беларусь была чатырнаццатай. 

У выніку БГК прыйдзецца прайсці кваліфікацыю, матчы прызначаны на 6—7 верасня. Сапернікам брэстаўчан на гэтым этапе турніру сталі галандскі «Таргас Бевас Панінген», славацкі «Татран» і сербская «Вайводзіна». Кваліфікацыя пройдзе ў Брэсце ў фармаце «фінал чатырох». У першы дзень у паўфінале «мяшкоўцы» згуляюць з клубам з Панінгена, у выпадку поспеху ў фінале сустрэнуцца з пераможцам пары «Татран» і «Вайводзіна». Заўважым, што два апошнія клубы з`яўляюцца сапернікамі БГК і па інтэрнацыянальнай SEHA-лізе. 

У выпадку паспяховага праходжання кваліфікацыі ў групавым раўндзе турніру сапернікамі БГК могуць стаць нямецкі «Кіль», македонскі «Металург», харвацкі «Заграб», іспанскі «Лагран`ё» і французскі ПСЖ. 

Усё вышэй пералічаныя клубы плюс пераможца кваліфікацыйнага турніру ў Брэсце і склалі групу «А» асноўнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. Гэты этап турніру пройдзе з кастрычніка 2014 года па люты 2015 года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

«Бранск пад ракетным ударам!» — «Вы не тушыце, дагарыць хутчэй». Мінабароны Украіны па-чорнаму адпальвае ў Threads22

У Мінску адкрыецца незвычайная ўстанова для жанчын5

У Мінску BMW урэзалася ў агароджу і перакулілася1

46‑гадовага касметолага з Калодзішчаў асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках4

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць