Улада88

Самаабвешчаныя ЛНР і ДНР маюць намер уступіць у Мытны саюз

Самаабвешчаная Луганская народная рэспубліка (ЛНР) збіраецца ўступаць у Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 28 чэрвеня кіраўнік вярхоўнага савета ЛНР Аляксей Каракін, паведамляе агенцтва Інтэрфакс-Украіна. «Мы, гэтак жа як і Данецкая народная рэспубліка, будзем ўступаць у Мытны саюз», — сказаў Каракін і падкрэсліў, што Еўрасаюз для «Луганскай народнай рэспублікі» непрымальны.

Раней, 13 чэрвеня, аб намеры ўступіць у Мытны саюз у 2015 годзе журналістам паведаміў віцэ-прэм'ер самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) Андрэй Пургін.

Нагадаем, у сярэдзіне чэрвеня кіраўніцтва ЛНР звярнулася да лідэраў 15 краін, у тым ліку да Аляксандра Лукашэнкі, з просьбай прызнаць яе незалежнасць.

У Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі пацвердзілі: зварот атрыманы і «перададзены адрасату».

Лукашэнка, між тым, публічна заяўляў аб незаконнасці рэферэндумаў аб незалежнасці, якія прайшлі ў Луганскай і Данецкай абласцях. Напрыклад, 21 мая ў інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу «Дождж» ён, у прыватнасці, сказаў: «З пункту гледжання права рэферэндумы ў Данецкай і Луганскай абласцях Украіны не маюць ніякага значэння. Я не кажу, у якіх умовах праводзіўся рэферэндум… Любы рэферэндум павінен праводзіцца на падставе канстытуцыі».

Каментары8

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?15

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі6

У Мінску адкрылі флагманскі супермаркет «Дабраном»

Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду4

Кіраўнік Гомельшчыны зоймецца галубамі, якія засіраюць лаўкі па вуліцы Валгаградскай у Гомелі. І гэта не жарт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?15

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць