Свет11

Пензенскіх сэктантаў узялі ў аблогу

У Пензенскай вобласьці Расеі сёньня забаранілі доступ журналістам да сэктантаў, сярод якіх ёсьць беларусы, што зачыніліся ў пячоры каля сяла Нікалаеўка , у якой спадзяюцца перачакаць Апакаліпсіс, які, на іх думку, будзе ў траўні наступнага году.

У Пензенскай вобласьці Расеі сёньня забаранілі доступ журналістам да сэктантаў, якія зачыніліся ў пячоры каля сяла Нікалаеўка

, у якой спадзяюцца перачакаць Апакаліпсіс, які, на іх думку, будзе ў траўні наступнага году.

Лідэр сэкты — 43‑гадовы Пётар Кузьняцоў. Прыхаджане яго «малельнага дому забараняюць сваім дзецям наведаваць школу, глядзець тэлевізар, слухаць радыё, дакранацца да грошай. Паводле слоў тутэйшых жыхароў, айцец Пётар заўжды вылучаўся асаблівым фанатызмам. Пачынаў ён з даволі богу мілай справы — хацеў збудаваць капліцу. Аднак пасьля раптам аб’явіў, што «вучэньне царквы няслушнае, а сапраўднае слова Божае ідзе зь ягоных вуснаў».

16 лістапада Пятра Кузьняцова затрымалі й адправілі ў абласную псыхіятрычную больніцу. Там яму паставілі дыягназ «асоба ў стане трызьненьня».

Міністар унутраных спраў Беларусі Ўладзімер Навумаў заявіў, што беларускі бок адсочвае сытуацыю па каналах МЗС. Паводле Навумава, гаворка можа ісьці пра чатыры ці пяць беларусаў, аднак гэта ўскосныя зьвесткі.

Самавольныя нявольнікі, называюць сябе «ісьціннымі праваслаўнымі». Іхні прыстанак ўяўляе зь сябе выкапаны пад зямлёй схоў у выглядзе тунэлю з студняй і асобнымі памяшканьнямі. Прадстаўнікам улады яны заяўляюць, што сышлі ад гэтага сьвету добраахвотна й пагражаюць спаліць сябе, калі іх гвалтам паспрабуюць выселіць з падзем’я.

Архіяпіскап пензенскі й кузьнецкі Філарэт заклікаў пустэльнікаў «вярнуцца ў сьцены храмаў».

Прэзыдэнт Расейскай асацыяцыі цэнтраў вывучэньня рэлігій і сэктаў прафэсар Аляксандар Дворкін заявіў, што

«гэта адна з шматлікіх псэўдаправаслаўных груповак… Падобныя групы, як правіла, абвінавачваюць Царкву ў тым, што яна “прадалася міру і антыхрысту”».

Дворкін лічыць узьніклую сытуацыю вельмі небясьпечнай.

«Крымінальны працэс трэба весьці вельмі акуратна, таму што ўсё можа скончыцца масавым самагубствам», — лічыць ён.

Паводле Независимая газета, ИА Росбалт

Каментары1

Цяпер чытаюць

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна17

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Усе навіны →
Усе навіны

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка29

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў17

«Ніколі не баяўся працы рукамі». Беларускі фехтавальнік эміграваў у 58 гадоў і цяпер ставіць вокны ў Кракаве8

Шакуючае відэа забойства ў расійскім тыле двух мірных жыхароў Украіны і іх сабакі прывяло да ўзаемных абвінавачванняў40

Паролем ад камер відэаназірання ў абрабаваным Луўры было слова «Луўр»6

Пуцін асабіста ўручыў медалі Андрэю Лемяшонку і ігуменні Гаўрыіле23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна17

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць