Спорт33

Скалары і трэнерскі штаб зборнай Бразіліі адпраўленыя ў адстаўку

Канфедэрацыя футбола Бразіліі афіцыйна абвясціла сёння, што трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай па футболе адпраўлены ў адстаўку.

Кантракт не сталі працягваць з галоўным трэнерам нацыянальнай каманды Луісам Феліпэ Скалары. Разам з 65-гадовым спецыялістам бразільскую каманду пакіне і ўвесь яго трэнерскі штаб.

На хатнім ЧС-2014 зборная Бразіліі ў паўфінале пацярпела разгромную паразу ад зборнай Германіі, саступіўшы з лікам 1:7. А ў матчы за трэцяе месца згуляла з камандай Нідэрландаў з лікам 0:3.

Як іранічна кажуць заўзятары, у двух вырашальных матчах гульцы бразільскай зборнай згулялі з лікам 1:10. Гэта дало падставу казаць пра заняпад бразільскага футбола, пры тым што зборная з'яўляецца пяціразовым чэмпіёнам свету.

З 2002 года, пасля пятай перамогі на ЧС, іх сталі называць «Пентакампеоны» — пяціразовыя чэмпіёны. Яшчэ адна мянушка бразільскай зборнай «Селесаа» азначае «Выбраныя».

Луіс Феліпэ Скалары ўзначаліў зборную Бразіліі ў 2012 годзе. Раней Скалары ўзначальваў зборную Бразіліі ў 2001—2002 гадах і пад яго кіраўніцтвам бразільцы сталі пераможцамі ЧС-2002.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію7

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь ініцыявала хартыю шматпалярнасці з Расіяй, Іранам, КНДР і М'янмай27

Марк Рутэ: Еўропа падтрымлівае ўдары па Іране, але ўдзельнічаць у іх не будзе8

У беларускі не атрымалася прачытаць верш у падручніку для 2‑га класа. Ёй накідалі тысячы каментароў26

У ААЭ аднаўляюць палёты з аэрапортаў

Міністр абароны ЗША запэўніў, што ў «бясконцую вайну» аперацыя супраць Ірана не ператворыцца3

Для беларускіх турыстаў, якія знаходзяцца на Блізкім Усходзе, выдалі інструкцыю3

Трамп расказаў, што для яго стала найбольшай неспадзяванкай пасля ўдараў па Іране4

Францыя размесціць самалёты з ядзернай зброяй у Польшчы7

Мабільныя аператары далі бясплатны роўмінг для беларусаў, якія затрымаліся на Блізкім Усходзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію7

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць