Грамадства1111

Чалавек, які носіць майкі «Лукашэнка, сыходзь!», можа стаць наступным палітвязнем

5 жніўня шафёра з Гомеля Юрый Рубцова выклікалі ў Савецкі аддзел Следчага камітэта Мінска. Там яго дапыталі як падазраванага ў межах крымінальнай справы.

Следчыя паведамілі Рубцову, што крымінальная справа супраць яго заведзеная паводле артыкула 391 «Абраза суддзі або народнага засядацеля». За абразу суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя санкцыя артыкула прадугледжвае розныя віды пакарання — штраф, папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў, арышт на тэрмін ад трох да шасці месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

З Юрыя Рубцова ўзята падпіска аб неразгалошванні звестак следства. Але, як правіла, па такіх справах перадусім праводзіцца лінгвістычная экспертыза тэксту «абразы», што азначае працяг следчых дзеянняў.

Наступны допыт актывіста адбудзецца праз тыдзень.

Як паведамлялася раней, Юрый Рубцоў падаваў заўвагі да пратакола судовага паседжання, якое вёў суддзя Савецкага раёна Мінска Кірыл Палулех, аднак суд не ўзяў іх пад увагу.

Нагадаем, што адміністратыўны працэс, па выніках якога словы Рубцова былі расцэнены як абраза суддзі, праходзіў пасля акцыі «Чарнобыльскі шлях», 28 красавіка бягучага года, у судзе Савецкага раёна Мінска. Супраць прысуджаных 25 сутак арышту актывіст увесь тэрмін адбыцця пакарання трымаў галадоўку, пасля якой трапіў у шпіталь. А пасадзілі Рубцова, уласна, за тое, што ён быў адзеты ў майку з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!»

Раней Рубцова арыштоўвалі за майку «Лукашенко, уходи», хоць беларуская канстытуцыя і законы фармальна гарантуюць свабоду слова.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

Мінчане скардзяцца на смог у горадзе5

Стаў вядомы яшчэ адзін акаўнт у фэйсбуку, з якога беларускім актывістам пішуць супрацоўнікі КДБ6

Іран замініруе ўсе марскія шляхі ў Персідскім заліве ў выпадку наземнай аперацыі ЗША6

Колькі грошай возьмуць з літоўскіх перавозчыкаў за тое, што Лукашэнка не выпускаў іх фуры з Беларусі1

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры15

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі14

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць