На адну тысячу насельніцтва прыпадае 347 інтэрнаўтаў. Гэта больш як удвая, чым у Расеі і ўтрая, чым ва Ўкраіне.

Беларусь з’яўляецца лідэрам сярод краін СНД па адноснай колькасці карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт, сведчаць даныя штогадовага «Даклада аб развіцці чалавека», які быў падрыхтаваны Праграмай развіцця ААН.
У Беларусі на адну тысячу насельніцтва прыпадае 347 карыстальнікаў сусветнай камп’ютэрнай сеткі. У дзвюх іншых найбольш тэхналагічна развітых краінах СНД гэты паказчык значна ніжэйшы: Расія (152) і Украіна (97).
Па колькасці карыстальнікаў Інтэрнэта на тысячу насельніцтва Беларусь апярэджвае такія краіны Цэнтральна‑еўрапейскага рэгіёну, як Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Румынія і Чэхія.
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары