Эканоміка11

МЗС Беларусі: Гандлёвы канфлікт з Украінай вычарпаны

Гандлёвы канфлікт з Украінай вычарпаны, заявіў сёння на брыфінгу ў Мінску дырэктар дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Беларусі Ігар Назарук.

Ён нагадаў, што 19 жніўня адмененыя ўсе абмежаванні ва ўзаемным гандлі дзвюх краін. Пры гэтым Назарук падкрэсліў: Украіна не прымусіла Беларусь адмяніць ліцэнзаванне — беларускі бок пайшоў на гэта ў сувязі з нармалізацыяй цэнавай сітуацыі на ўнутраным рынку. 

Прадстаўнік МЗС таксама заявіў, што ліцэнзаванне шэрагу замежных тавараў, якое ўводзіла Беларусь, не з'яўлялася дыскрымінацыйнай мерай у дачыненні да Украіны.

На пытанне, ці прагназавала Беларусь пры ўвядзенні ліцэнзавання, што Украіна прыме меры ў адказ у выглядзе пошлін на шэраг беларускіх тавараў, Назарук адказаў: МЗС займаецца прагназаваннем наступстваў тых ці іншых рашэнняў. «Аднак як можна прагназаваць, за якую частку цела ўкусіць сабака, калі вы наступілі яму на хвост, і прытым выпадкова», — дадаў кіраўнік дэпартамента. 

Назарук падкрэсліў, што Беларусь «не абвяшчала вайну» ўсяму свету. У гэтым, на яго думку, можна пераканацца, калі звярнуць увагу на разнастайнасць тавараў на паліцах беларускіх магазінаў. 

Нагадаем, 1 мая Беларусь увяла ліцэнзаванне імпарту піва з-за межаў Мытнага саюза. Імпарт гэтай прадукцыі ажыццяўляецца зараз на падставе разавых ліцэнзій, выдаваць якія ўпаўнаважанае Міністэрства гандлю паводле ўзгаднення з канцэрнам «Белдзяржхарчпрам». Падставай для выдачы ліцэнзіі з'яўляецца падпісанне імпарцёрам дакумента з беларускага боку аб мінімальных цэнах на піва, па якіх яно будзе прадавацца ў краіне. 

1 чэрвеня Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову «Аб ліцэнзаванні імпарту асобных відаў макаронных вырабаў, а таксама кандытарскіх вырабаў і сыравіны для іх вытворчасці з-за межаў адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза». Дакумент увёў абавязковае ліцэнзаванне Мінгандлем гэтай прадукцыі пасля падпісання пагадненняў аб мінімальных цэнах з канцэрнам «Белдзяржхарчпрам». 

У адказ Украіна абвясціла пра ўвядзенне пошлін на беларускія малочную прадукцыю, кандытарскія вырабы, піва, электралямпы напальвання, угнаенні, шыны, халадзільнікі. 

24 ліпеня Беларусь адмяніла ліцэнзаванне імпарту некаторых тавараў з краін СНД з агаворкай: у гэтых краінах не павінны прымяняцца абмежаванні ў дачыненні да беларускай прадукцыі. Аднак нягледзячы на гэта 26 ліпеня рашэнне ўкраінскіх уладаў аб пошлінах адносна беларускіх тавараў набыло моц, бо, паводле звестак Кіева, зменаў у пытанні доступу ўкраінскіх тавараў у Беларусь не адбылося. 

29 ліпеня Ігар Назарук заявіў журналістам, што патрабаванне аб ліцэнзаванні паставак шэрагу тавараў, якое выклікала незадавальненне ўкраінскіх уладаў, захаваецца, калі да беларускіх тавараў будуць уведзеныя абмежавальныя меры, не прадугледжаныя дагаворам аб зоне свабоднага гандлю.

5 жніўня Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі Украіны прыняла рашэнне аб тым, што 19 жніўня Украіна спыніць збіранне спецпошлін на беларускія тавары, уведзеныя раней у адказ на рашэнні ўрада Беларусі аб ліцэнзаванні імпарту шэрагу тавараў з краін, якія не ўваходзяць у Мытны саюз. Беларускае МЗС гэтае рашэнне прывітала. 

Пытанне зняцця бар'ераў у двухбаковым гандлі двойчы абмяркоўвалася прэзідэнтамі Беларусі і Украіны Аляксандрам Лукашэнкам і Пятром Парашэнкам ў тэлефонных размовах 4 і 12 жніўня.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць