Здарэнні33

На ЦЭЦ у Лунінцы адбыўся магутны выбух, загінуў чалавек

Следчы камітэт (СК) Беларусі праводзіць неабходныя следчыя мерапрыемствы на месцы ЦЭЦ, што часткова абрынулася ў Лунінцы (Брэсцкая вобласць). Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю СК Сяргей Кабаковіч.

«У дадзены момант на месцы здарэння працуюць следчыя Ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, — сказаў ён. — З цэнтральнага апарата СК на месца здарэння выбыла следча-аператыўная група, перасоўная крыміналістычная лабараторыя. У складзе следча-аператыўнай групы прысутнічаюць спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз».

Па словах Кабаковіча, пакуль рана казаць «нават аб папярэдніх версіях таго, што здарылася, што канкрэтна там адбылося».

Як раней паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі,

у 17.06 у МНС паступіла паведамленне аб частковым абрушэнні канструкцый будынка на тэрыторыі будаўніцтва ЦЭЦ па вуліцы Чырвонай у Лунінцы. Загінуў адзін чалавек, адзін шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Будынак у эксплуатацыю ўведзены не быў.

Між тым, як паведамляе сайт media-polesye.by, выбух быў такой сілы, што яго пачулі ў розных частках горада. Меркавана выбух адбыўся ў электрафільтры. Аднак дакладнай інфармацыі на гэты конт няма, прычына высвятляецца. Адзін работнік, які знаходзіўся побач з электрафільтрам, загінуў на месцы. Двое пацярпелых дастаўлены ў Лунінецкі раённы шпіталь.

Шыбы выляталі не толькі на ЦЭЦ, але і ў бліжэйшых будынках. На месцы аварыі працуюць групы РАНС, РАУС, райаддзела Следчага камітэта і іншых службаў.

Афіцыйнае адкрыццё ЦЭЦ на мясцовых відах паліва планавалася на верасень, праводзіліся выпрабавальныя працы.

Будаўніцтва цеплаэлектрацэнтралі было пачата ў сакавіку 2012 года. Па сведчанні спецыялістаў, 70% абсталявання будучай ЦЭЦ — беларускай вытворчасці, сама турбіна — нямецкай, адзначае сайт media-polesye.by.

Каментары3

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць