Прызначана дата судовага пасяджэння па крымінальнай справе па абвінавачанні былога гендырэктара ААТ «Барысаўдрэў» Уладзіміра Мальцава ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 424 КК.
Як паведамілі ў Вярхоўным судзе Беларусі, слуханне справы пачнецца 23 верасня ў Мінскім абласным судзе.
Нагадаем, топ-менеджар абвінавачваецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі падчас выканання дзяржаўнай праграмы па мадэрнізацыі прадпрыемства, якія пацягнулі цяжкія наступствы ў выглядзе прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры на суму больш як 18 мільярдаў рублёў, а таксама значнага ўрону дзяржаўным інтарэсам у выглядзе зрыву тэрмінаў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па мадэрнізацыі ААТ «Барысаўдрэў».
Падчас расследавання крымінальнай справы быў накладзены арышт на маёмасць больш як на 400 мільёнаў рублёў.
Абвінавачваны з 13 сакавіка знаходзіцца пад вартай.
Каментары