Грамадства22

Кіраўніца Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў аб правах беларускіх працоўных: «Рабства ў XXI стагоддзі»

Генеральны сакратар Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (МКП) Шаран Бароу шакаваная фактамі дыскрымінацыі ў дачыненні да свабодных прафсаюзаў Беларусі. Пра гэта яна заявіла 15 верасня на сустрэчы з кіраўніцтвам і актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў.

Сустрэча адбылася ў рамках афіцыйнага візіту кіраўніка МКП ў Мінск 15-16 верасня. У часе гутаркі яе ўдзельнікі распавялі Бароу аб сітуацыі з правамі працоўных у Беларусі, а таксама пра факты дыскрымінацыі членаў свабодных прафсаюзаў на дзяржпрадпрыемствах і ў арганізацыях. У гутарцы з журналістамі, якая адбылася пасля заканчэння мерапрыемства, генеральны сакратар МКП адзначыла, што да свайго прыезду яна была ў курсе складанай сітуацыі з незалежнымі прафсаюзамі ў Беларусі, паколькі «вывучала яе яшчэ па лініі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП)».

«Але я была шакаваная тымі фактамі дыскрымінацыі ў дачыненні да свабодных прафсаюзаў, - сказала Бароу. - Я была здзіўленая наступствамі дэкрэта № 9, які тычыцца фактычна прымусовай працы. Я працую ў многіх праблемных рэгіёнах, у тым ліку краінах Персідскай затокі, дзе існуюць сур'ёзныя праблемы ў плане дыялогу з уладамі, але рабства ў XXI стагоддзі — такое нават там мала дзе сустрэнеш».

Кіраўнік МКП падкрэсліла, што «праца - гэта не тавар», яна прадугледжвае «годнасць чалавека», а «годнасць чалавека абапіраецца на права на працу, свабоду асацыяцый, на рэалізацыю тых дэмакратычных свабодаў, якія павінны пераважаць ў сучасным грамадстве».

У той жа час Бароу было прыемна пачуць, што лідары незалежных прафсаюзаў, вымушаныя «ўступаць у канфрантацыю з уладамі і адміністрацыяй прадпрыемстваў», зацікаўлены «ў пабудове нармальных эканамічных адносін, у развіцці эканомікі краіны, каб яна магла з упэўненасцю глядзець у будучыню».

Кіраўнік міжнароднага прафсаюзнага руху паведаміла, што 16 верасня ёй трэба будзе сустрэцца з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Валянцінам Рыбаковым і намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны Ігарам Старавойтавым. «На сустрэчы з імі я паспрабую адлюстраваць усе пачутыя сёння гісторыі, перадаць усе атрыманыя ўражанні. <…> Я паспрабую данесці да беларускіх уладаў, што рабочыя - члены прафсаюзаў не з'яўляюцца ўласнасцю наймальнікаў. Наймальнікі і працоўныя павінны знаходзіцца ў стане партнёрскіх адносін, менавіта яны прывядуць краіну да здаровага эканамічнага развіцця», - падкрэсліла яна.

Бароу таксама паведаміла, што ў кастрычніку гэтага года ў Мінску пройдзе семінар МАП па вядзенні калектыўных дамоваў. Акрамя таго, з'явілася ініцыятыва ў пачатку наступнага года правесці ў Мінску рэгіянальны семінар з прыцягненнем прафсаюзных арганізацый некалькіх краін, каб абмеркаваць пытанне свабоды асацыяцый. Выбар беларускай сталіцы быў абумоўлены тым, што Мінск выступіў перамоўнай пляцоўкай па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу.

«Мы спадзяемся, што, сабраўшы рэгіянальныя сілы прафсаюзнага руху з розных краін менавіта ў Мінску, мы зможам абмеркаваць пытанне свабоды асацыяцыяў у шырокім сэнсе гэтага паняцця, а таксама паўплываць на сітуацыю на месцы. Калі такі семінар адбываецца ў Беларусі, дзе ёсць парушэнні ў гэтай сферы, можна чакаць, што ў гэтым пытанні будуць прынятыя пэўныя меры», - зазначыла кіраўнік МКП.

Міжнародная канфедэрацыя працы была створана ў 2006 годзе шляхам аб'яднання Міжнароднай канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў (МКСП) і Сусветнай канфедэрацыі працы (СКП). У канфедэрацыю ўваходзіць 301 сяброўская арганізацыя, якая прадстаўляе 176 млн рабочых у 155 краінах свету.

Каментары2

Цяпер чытаюць

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?4

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць