Эканоміка55

Новая форма жыроўкі зацверджана ў Беларусі: насельніцтва рыхтуюць да адмены субсідый

Новая форма жыроўкі зацверджана ў Беларусі. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі №17 ад 29 жніўня 2014 «Аб устанаўленні формы паведамлення аб памеры платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем», якое сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У жыроўках з'явіліся графы «Дата, нумар дамовы на аказанне паслуг, найменне арганізацыі», «Тарыфы (цэны), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат», «Тарыфы (цэны) субсідуюцца», «Памер платы за памяшканне», «Налічана па тарыфах (цэнах), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат», «Налічана па субсідаваных тарыфах (цэнах)».

Пастанова ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Такая форма жыроўкі псіхалагічна рыхтуе грамадзян да паступовага зніжэння і адмены субсідый на камунальныя выдаткі.

Урад сцвярджае, што насельніцтва аплачвае толькі 27% рэальнага кошту камунальных паслуг. Крытыкі гэтага меркавання называюць лічбы «эканамічна абгрунтаваных затрат» узятымі са столі і нерэальнымі пры той цане, па якой Беларусь імпартуе газ.

Каментары5

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць