Эканоміка11

Кітай выдзеліць Беларусі крэдыты на суму да $1 млрд на рэалізацыю інвестпраектаў

Міністэрства фінансаў Беларусі і Дзяржаўны банк развіцця Кітая падпісалі сёння мемарандум аб узаемаразуменні, у якім зафіксавана дамоўленасць бакоў аб адкрыцці кітайскім банкам дзвюх доўгатэрміновых крэдытных ліній на агульную суму да $1 млрд.

Подпісы пад дакументам паставілі першы намеснік міністра фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын і намеснік старшыні Дзяржаўнага банка развіцця Кітая Лі Джыпінг. Таксама было падпісана рамачнае пагадненне паміж Банкам развіцця Беларусі і Дзяржаўным банкам развіцця Кітая. З беларускага боку подпіс пад дакументам паставіў намеснік старшыні праўлення Банка развіцця Уладзімір Драгун, з кітайскага — намеснік старшыні Дзяржаўнага банка развіцця Лі Джыпінг.

Згодна з дакументамі, крэдытныя лініі будуць адкрыты тэрмінам на 15 гадоў, уключаючы пяцігадовы льготны перыяд, пад гарантыю беларускага ўрада. Заёмшчыкамі выступяць лідары банкаўскай крэдытна-фінансавай сістэмы Беларусі — ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і ААТ «ААБ Беларусбанк».

Дакументы вызначаюць базавыя прынцыпы супрацоўніцтва фінансавых інстытутаў і органаў дзяржаўнага кіравання ў галіне крэдытавання сумесных беларуска-кітайскіх праектаў, што рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, а таксама ў сферы інфармацыйнага ўзаемадзеяння паміж краінамі. Сродкі крэдытных ліній плануецца накіраваць на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі рэспублікі ў сферы транспарту, энергетыкі, прамысловасці, малога і сярэдняга бізнесу.

Чакаецца, што паспяховы запуск крэдытных ліній выведзе крэдытна-інвестыцыйнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая на якасна новы ўзровень. «Мы спадзяёмся, што заключаныя дагаворы дадуць магчымасць рэалізаваць самыя смелыя і амбіцыйныя праекты нашых кліентаў як з кітайскага, так і з беларускага боку», — адзначыў Уладзімір Драгун.

Дзяржаўны банк развіцця Кітая выконвае функцыі інстытута развіцця ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы, прадастаўляючы сярэдне- і доўгатэрміновае фінансаванне такім прыярытэтным галінам, як тэлекамунікацыі, транспарт, сельская гаспадарка, вугальная прамысловасць. Банк уключаны ў рэалізацыю буйнейшых інфраструктурных праектаў не толькі ў Кітаі, але і за яго межамі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць