Культура1111

Алегу Басілашвілі — 80

Любімы многімі акцёр, народны артыст СССР Алег Басілашвілі адзначае 80-годдзе. Гэты дзень Алег Валяр'янавіча сустрэне ў родным Вялікім драматычным тэатры імя Георгія Таўстаногава.

Басілашвілі — проста майстар пераўвасаблення, ён ствараў і працягвае ствараць зусім розныя вобразы — як станоўчыя, так і адмоўныя, хоць сам народны артыст, які сыграў толькі ў тэатры больш за 70 роляў, прызнаецца, што такога падзелу не робіць. Самахвалаў са «Службовага рамана», Бузыкін з «Восеньскага марафону», Рабінін з «Вакзала для дваіх», Воланд з «Майстра і Маргарыты» — спіс зорных і характэрных роляў можна працягваць бясконца.

Тэатрам Алег Валяр'янавіч «захварэў» яшчэ ў дзяцінстве. Са школы, дзе не ладзіліся справы з дакладнымі навукамі, будучы артыст збягаў у Мастацкі тэатр. Менавіта таму, калі Алег паступіў у школу-студыю МХАТ, такі выбар нікога не здзівіў.

Дзякуючы Таццяне Даронінай, з якой Басілашвілі ажаніўся яшчэ як студэнт, маладога чалавека прынялі ў трупу ленінградскага Вялікага драматычнага тэатра ім. Горкага. Але пражыўшы восем гадоў, муж і жонка развяліся, Дароніна з'ехала ў Маскву, а Басілашвілі застаўся. І ўжо з другой паловы 1960-х гадоў стаў адным з вядучых актораў тэатра.

У кіно Алег Басілашвілі дэбютаваў ў 1956 годзе з роляй Андрэя Андрэевіча ў фільме «Нявеста». Але зорнымі сталі канец 70-х — пачатак 80-х гадоў, калі народную славу акцёру прынеслі ролі ў фільмах Эльдара Разанава («Службовы раман», «Вакзал для дваіх») і Георгія Данелія («Восеньскі марафон»).

Дарэчы, на сцэне БДТ Алег Валяр'янавіч тройчы адыграў у пастаноўках вядомага беларускага рэжысёра Мікалая Пінігіна. Стварыў яркія вобразы ў спектаклях «Каліфарнійская сюіта», «Касцюмер» і «Квартэт».

Алег Басілашвілі узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Айчынай» 3, 4 ступені, ордэнам «Дружбы», ордэнам «Працоўнага Чырвонага Сцяга», ордэнам «Міра». Ён носіць званні заслужанага артыста РСФСР, народнага артыста РСФСР і СССР, з'яўляецца ганаровым членам Расійскай акадэміі мастацтваў, ганаровым грамадзянінам Тбілісі і Санкт-Пецярбурга. Уладальнік Дзяржпрэміі РСФСР імя братоў Васільевых.

Глядзіце таксама: Басілашвілі пра падзеі ва Украіне: Расія цяпер мае ворага на ўсе стагоддзі

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка6

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску за немалыя грошы здаецца кватэра з абсалютна дабітым санвузлом

Дзмітрый «Шэры кот» Казлоў — пра тое, як стаў палітычным блогерам і за гэта аказаўся за кратамі. А цяпер будуе новае жыццё ў выгнанні2

Магутны ўдар нанесены па нафтаперапрацоўчым заводзе «Газпрама» ў Башкартастане, за 1400 км ад украінскай мяжы4

Кампанія Meta прэзентавала разумныя акуляры за 799 даляраў1

Ва Уздзе затрымалі мужчыну, якога падазраюць у сэксуальных дзеяннях з чатырохгадовым хлопчыкам

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?21

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка6

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць