Грамадства88

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%

На 1 верасня дазвол на пражыванне ў Літве на 1 верасня мела 51.520 грамадзян Беларусі, паведамляе Дэпартамент міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў.

На 1 студзеня 2025 года ўладальнікамі тых ці іншых легалізуючых пражыванне ў краіне дакументаў было 57.511 беларускіх грамадзян (на 1 жніўня 2025 года — 51.962, 1 ліпеня — 52.287, 1 чэрвеня — 52.662 чалавекі).

Такім чынам, іх колькасць з пачатку года скарацілася на 5 991 чалавека, або 10 працэнтаў.

Часовы дазвол на жыхарства на пачатак восені меў 47.386 беларусаў (-446 чалавек за жнівень), сталы — 3.918 (+4), часовую карту рэзідэнцтва ЕС — 141, пастаянную — 75 (абодва паказчыкі не змяніліся).

На 1 верасня 2025 года ў Літве дазвол на пражыванне мелі 74 928 украінцаў, 14 133 расіяніны, 9732 узбекі, 7385 індыйцаў, 6293 таджыкі, 4162 азербайджанцы — агулам 209 571 замежнік.

Статыстыка Дэпартамента міграцыі

Каментары8

  • %
    18.09.2025
    Не такі далекі час, калі там тых беларусаў застанецца вобмаль, як і было да 2020. Такая палітыка суседзей паціху/патроху выціскаць.
  • Беларусь - у Эўропу
    18.09.2025
    З такімі тэмпамі выезда зь Літоўскай Рэспублікі (па 4 сотні беларусаў на месяц) яшчэ 3-4 гады - і колькасьць беларусаў вернецца на 2019 год, а яшчэ гадкоў 5 - і літоўскім турба-патрыётам будзе цалкам віскас гярай.
    Але пра каго тады лямантаваць панам-сініцам?.. Пра тых літоўцаў, якія самі пераяжджаюць у Гішпанію? )))))
  • Интересно
    18.09.2025
    А куда вы все уезжаете? Неужели только в Польшу?

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай6

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам9

Пад Масквой знайшлі мёртвым гендырэктара кампаніі са структуры «Расатама»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць