Спорт7777

Капітан зборнай Беларусі раскрытыкаваў заўзятараў за падтрымку Украіны

Капітан зборнай Беларусі па футболе, футбаліст расійскага клуба «Растоў» Цімафей Калачоў падзяліўся сваім меркаваннем аб перфомансах заўзятараў падчас матча Беларусь – Украіна.

Цімафей Калачоў: Я лічу, што паводзіны заўзятараў былі няправільныя. Гэта былі не столькі заўзятары, колькі група людзей… Крычаць палітычныя лозунгі, я лічу, было няправільна. Што тычыцца нашых заўзятараў, то калі вы прыйшлі на футбол, то трэба ж сваю каманду гнаць наперад. Можа быць, у нас у канцоўцы і атрымалася б не прайграць. А выкрыкванні ў адрас Расіі - гэта сапраўды, я лічу, глупствы і няправільныя паводзіны. Ну і футбол - гэта не месца, напэўна, для гэтых рэчаў.

А як павінна быць, каб гэта дадавала матывацыі футбалістам?

Цімафей Калачоў: Я нікога не збіраюся навучаць і падказваць. Але калі ў нас няма культуры заўзення, то гэта так ёсць. Ну а што зробіш? Раней на «Дынама» заўзятары пастаянна гналі нас наперад. З’яўляліся дадатковыя сілы. Ну а калі стадыён глядзіць футбол, як у тэатры… Раз на стадыён прыйшлі, трэба заўзець, нейкія эмоцыі выплёскваць, гнаць сваю каманду, перажываць. Так, напэўна, скажу.

Пасля матча фанатаў затрымлівалі. Афіцыйна - за знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане. Паводле версіі украінскіх заўзятараў - за бел-чырвона-белы сцяг на майках. Сітуацыя такая, што мы маем у Беларусі дзяржаўны сцяг і гістарычны. І існуе тэндэнцыя, што многія заўзятары любяць бел-чырвоныя колеры. Міліцыі гэта не падабаецца. Як лічыце, затрыманні фанатаў наносяць страты футболу ці міліцыя робіць правільна?

Цімафей Калачоў: Паводзіны заўзятараў часам наносяць шкоду ў прыватнасці клубам. Напрыклад, заўзятары ЦСКА нарабілі справаў і зараз клуб з-за гэтага атрымаў страты. Канешне, затрымліваць кагосьці таксама няправільна. Але калі людзі займаюцца не заўзеннем а выкрыкваюць палітычныя лозунгі… Напэўна, іх таксама затрымліваюць не проста так. Хоць у нас краіна таксама такая, што за ўсялякія правіннасці можна пацярпець. Гэта паказчык таго што паводзіць сябе трэба асцярожна.

Нагадаем, што 9 кастрычніка на «Барысаў-Арэне» зборная Беларусі прайграла украінцам з лікам 0:2. Беларускія і украінскія заўзятары амаль усю гульню разам спявалі песні і выказвалі сваё стаўленне да прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

Каментары77

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба22

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі». Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў1

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба22

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць