Эканоміка55

Праз порт у Клайпедзе ў мінулым годзе перавезлі каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў

У 2025 годзе праз Клайпедскі марскі порт у Літве было перавезена каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў. З іх 769 тысяч тон прыпадала на беларускія грузы і 236 тысяч тон — на расійскія. Гэта адпаведна каля 2% і 0,6% ад агульнага гадавога аб’ёму перавалкі порта, паведамляе LRT.

Порт у Клайпедзе. Фота: Wikimedia Commons

Пры гэтым, як адзначаецца, праз забарону на транзіт беларускіх калійных угнаенняў праз Літву порт штогод недаатрымлівае каля 14 мільёнаў еўра. Паводле падлікаў дырэкцыі, у 2022—2026 гадах агульныя страты склалі прыкладна 56 мільёнаў еўра.

Да ўвядзення санкцый, у 2021 годзе, аб’ём перавалкі беларускіх калійных угнаенняў у Клайпедзе дасягаў амаль 12 мільёнаў тон — гэта была амаль траціна ад усёй гадавой перавалкі (45,6 мільёна тон). Пасля спынення транзіту ўгнаенняў порт страціў значную частку даходаў, што адбілася і на кампаніях, звязаных з перавозкамі і лагістыкай.

Нягледзячы на гэта, у 2025 годзе агульны аб’ём перавалкі склаў 39 мільёнаў тон. Рост забяспечылі кантэйнерныя грузы, паромныя перавозкі і звадкаваны прыродны газ.

Праз Клайпеду цяпер транспартуюцца толькі тыя грузы з Беларусі і Расіі, якія не трапляюць пад накладзеныя на іх санкцыі. У асноўным гэта жывёльныя і раслінныя тлушчы, алеі, прадукты харчавання, напоі, тытунёвыя і раслінныя вырабы.

Еўрапейскі саюз днямі на год падоўжыў санкцыі супраць Беларусі, у тым ліку ў дачыненні да ўгнаенняў. Раней Літва спыніла транзіт прадукцыі кампаніі «Беларуськалій», а пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну санкцыі былі пашыраныя.

Каментары5

  • Memmel
    28.02.2026
    арда забярэ Мемель
  • Žvir
    01.03.2026
    Narmaliovyja ū ich sankcyi, uzajemnavyhadnyja. A niechta skuholic...
  • Найперш не галасі!
    01.03.2026
    Вось не галасі.
    Лекі, прадукты харчавання і сыравіна для вытворчасці харчавання не падлягаюць санкцыям. Ніколі і нідзе.
    Дарэчы, калі ў аптэках і бальніцах знікаюць пэўныя лекі, то не з прычыны міжнародных санкцыяў. Значыць дзяржава сама або не закупляе канкрэтныя лекі, або стварае фармальныя перашкоды для легальнага абароту гэтага леку.

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць