Аўто1010

Зімовыя шыны і дзіцячыя аўтакрэслы цяпер у Беларусі абавязковыя

Аляксандр Лукашэнка ўнёс змяненні і дапаўненні ў свой указ № 551 ад 28 лістапада 2005 года «Аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху», паведамляе прэс-служба прэзідэнта. 

Новым указам, № 483, з 40 да 50 гадзін павялічваецца час навучання практычнаму кіраванню аўтамабілем пры падрыхтоўцы кіроўцаў механічных транспартных сродкаў катэгорыі В. Пры гэтым аўташколам даецца чатырохмесячны тэрмін для арганізацыі падрыхтоўкі кіроўцаў у адпаведнасці з новымі патрабаваннямі. 

Прадугледжваецца абавязковае выкарыстанне з 1 снежня па 1 сакавіка зімовых шын на аўтамабілях з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабілях масай больш за 3,5 т, а таксама аўтобусах масай да 5 т. 

Устанаўліваецца таксама абавязак перавозкі дзяцей да 12 гадоў у легкавым аўтамабілі з выкарыстаннем дзіцячых утрымальных прыстасаванняў ці іншых сродкаў, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця пры дапамозе рамянёў бяспекі (акрамя выпадкаў, калі рост дзіцяці перавышае 150 см, а таксама пры перавозцы ў аўтамабілі-таксі). 

Змяняецца мінімальная ступень прапускання святла для ветравога шкла транспартнага сродку, пры якой дапускаецца яго ўдзел у дарожным руху, з 75 да 70%. 

Да элементаў дарогі аднесены размешчаныя на праезнай частцы дарогі пасадачныя пляцоўкі і астраўкі бяспекі, што дазволіць распаўсюдзіць абавязак уладальнікаў дарог па ўтрыманні элементаў дарог у бяспечным для руху стане на ўказаныя збудаванні. 

Акрамя таго, уводзяцца новыя віды дарожнай разметкі для арганізацыі руху веласіпедаў, а таксама для абазначэння кірункаў руху па палосах на скрыжаваннях са складанай канфігурацыяй. 

Указ набывае моц праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання. 

Як адзначае прэс-служба, дакумент скіраваны на павышэнне бяспекі дарожнага руху і ўдасканаленне правіл дарожнага руху з улікам практыкі іх прымянення.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года2

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Усе навіны →
Усе навіны

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунок»10

Пачобут не стаў размаўляць з шасцёркамі — ні з Пратасевічам, ні з Васкрасенскім10

Васкрасенскі: Азотныя ўгнаенні і санкцыі ў адносінах фіз— і юрасобаў — і 1135 палітвязняў будуць у Вільні15

«Прывезлі маю жонку і сказалі, што яе будуць катаваць». Пара з Украіны расказала жахлівую гісторыю пераследу ў Беларусі6

Сталі вядомыя месца і дакладны час развітання з Мікітам Мелказёравым4

У Польшчы рэзка павялічваюць выдаткі на фінансаванне спецслужбаў

Васкрасенскі пакаяўся, што быў у камандзе Бабарыкі: Я быў адурманены, як і ўвесь беларускі народ26

Лабковіч: «Адкрываецца кармушка камеры, канвойны кліча мяне і кажа: «Твайму Бяляцкаму далі Нобелеўскую прэмію»1

З пераломам сцягна і інфарктам трапіла ў бальніцу ўдава Васіля Быкава2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года2

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць