Здарэнні22

19-гадовы наркаман засек сякерай 69-гадовую жанчыну, каб купіць спайс

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Слуцкага РАУС і УУС Мінаблвыканкама затрымалі маладога чалавека, які забіў бабулю сваёй сяброўкі дзеля нажывы. 

Як паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама, 11 лістапада ў Слуцкі РАУС звярнулася 48-гадовая мясцовая жыхарка, якая заявіла, што з 5 лістапада не выходзіць на сувязь і адсутнічае дома яе 69-гадовая маці. Пры правядзенні пошукавых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі ў падвале пяціпавярховага дома, дзе жыла жанчына, знайшлі яе цела з многімі сечанымі ранамі галавы. Па гэтым факце Слуцкім раённым аддзелам Следчага камітэта была распачата справа на падставе ч. 1 арт. 139 КК (забойства). 

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у поле зроку супрацоўнікаў крымінальнага вышуку УУС Мінаблвыканкама і Слуцкага РАУС трапіў 19-гадовы хлопец адной з унучак загінулай. Ён блытаўся ў паказаннях і паводзіў сябе вельмі нервова. Праверка на паліграфе паказала, што ён можа мець дачыненне да гэтага злачынства. 

Падчас далейшых аператыўна-следчых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што 8 лістапада малады чалавек прыйшоў да пажылой жанчыны, падманам завабіў яе ў падвал дома, дзе некалькі разоў ударыў па галаве сякерай і сапёрнай лапаткай, пасля чаго замкнуў дзверы падвала на замок і падняўся ў кватэру. Забраўшы 300 тысяч рублёў, 80 долараў ЗША, два залатыя пярсцёнкі, завушніцы, крыжык і ланцужок, адправіўся ў Салігорск, дзе здаў у ламбард выкрадзеныя каштоўнасці за 3 млн. 500 тыс. рублёў. Грошы патраціў на спіртное і спайс.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі4

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці сапраўды ў сённяшніх рэаліях адвакат у Беларусі выконвае ролю паштальёна? Адказвае адвакат Лепрэтар6

Які адпачынак лепшы — адзін вялікі ці некалькі маленькіх? Навукоўцы далі адказ

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

Памёр Юрый Пышнік2

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове3

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты5

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі4

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць