Свет44

Дэпутаты з партыі Пуціна прапануюць выгнаць Януковіча з Расіі

Дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расіі» Валерый Якушаў лічыць, што былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча павінны судзіць на радзіме.

Пра гэта ён сказаў радыёстанцыі «Говорит Москва».

«Януковічу ў Расіі месца не павінна быць. Гэты чалавек здрадзіў усюму ўкраінскаму народу і ўцёк, яго трэба знайсці і судзіць дома. І мы не павінны яго падтрымліваць», — сказаў Якушаў.

Паводле яго слоў, падобныя да Януковіча палітыкі не павінны мець прытулак у РФ.

«Тым, хто хоча тут схавацца і нармальнаму рабочаму чалавеку не змог дапамагчы, месца няма ў Расіі. Спачатку ў сябе навядзі парадак, там ствары ўмовы, але яны ўцяклі», — падкрэсліў дэпутат.

 

Як паведамлялася, раней дэпутат Дзярждумы Расіі ад фракцыі КПРФ Валерый Рашкін прапанаваў расійскім уладам выдаць Украіне «не чыстых на руку уцекачоў — ўкраінскіх палітыкаў і іх сваякоў».

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома, хто падабраў на работу былога старшыню Нацбанка

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома, хто падабраў на работу былога старшыню Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

Астраномы знайшлі «другі Месяц», які круціцца вакол Зямлі ўжо 60 гадоў

Польскія вайскоўцы б'юць трывогу праз залежнасць ад амерыканскай зброі, якую ЗША могуць заблакаваць адным клікам10

У Брэсце лось з разбегу кінуўся ў раку проста каля рыбака ВІДЭА4

Трамп выстаўляе Еўрасаюзу ўмовы, якія той не можа выканаць18

Памёр музыка Дзмітрый Карповіч

Навукоўцы знайшлі самыя старажытныя прыклады муміфікацыі чалавечых целаў. Яны сушыліся дымам2

У Літве затрымалі групу людзей, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі падпалаў і выбухаў у Еўропе9

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча28

Галоўны ідэолаг расказаў, як прапагандыстам давядзецца працаваць пасля сустрэчы з Лукашэнкам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома, хто падабраў на работу былога старшыню Нацбанка

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома, хто падабраў на работу былога старшыню Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць