Грамадства11

Сярод «экстрэмістаў», якіх Лукашэнка памілаваў пад Новы год, ёсць і хатнія хімікі

Такіх людзей па азначэнні няма ў спісе палітвязняў, бо яны і так жывуць дома.

Фота LookByMedia

30 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка памілаваў 20 чалавек, «асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці». Імёны гэтых палітвязняў традыцыйна не называюцца.

Але ці скароціцца колькасць палітвязняў аўтаматычна на 20 чалавек? Не.

«Нашай Ніве» стала вядома пра адну з памілаваных. Гэта жанчына, якая знаходзіцца на хатняй хіміі. Прычым яе тэрмін павінен быў і так скончыцца ў найбліжэйшы час.

Па метадалогіі праваабаронцаў у лік палітвязняў не ўключаюцца тыя, хто знаходзяцца на хатняй хіміі. Так, яны таксама ахвяры палітычнага пераследу, але іх неадкладнае вызваленне з-пад варты не патрабуецца, бо людзі і так знаходзяцца дома.

У лік «1300 палітвязняў», пра якіх пісаў Дональд Трамп (па падліках «Вясны», зараз у зняволенні знаходзіцца 1131 палітвязень) хатнія хімікі не ўваходзяць.

Тым не менш Аляксандр Лукашэнка далучае іх у спісы памілаваных, дэманструючы «акты гуманізму», але не змяншаючы рэальную колькасць палітвязняў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Ёсік
    31.12.2025
    Людцы, вы на што спадзяецеся? Што помсьлівы вар'ят стане добрым? Ён хутчэй запатрабуе шыбеніцы ў дварах калоній усталяваць, чым камусьці дараваць. Будзе як з тым паміраючым каралём у Храбрым сэрцы - літасьці прашу, не зьдеквайся над Уолесам, а той паралізаваны, але працягвайце далей караць.

Цяпер чытаюць

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА2

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў1

Расійскага дыпламата на Кіпры знайшлі мёртвым пасля знікнення Баўмгертнера7

У Баранавічах кацяня закруцілі ў слоік і выкінулі на сметнік6

Хлопец выйшаў з клуба і знік — яго шукаюць ужо два тыдні1

Беларуска здзейсніла рэкордны скачок з парашутам і дошкай1

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах10

«Давайце паліць». Ментусава паўтарыла флэшмоб іранскіх жанчын27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА2

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць