Літаратура1111

Прэміі за найлепшую кнігу з-за кратаў атрымалі Бяляцкі, Дашкевіч, Пекер, Севярынец, Фядута і Халіп

Прэмію імя Францішка Аляхновіча за творы, напісаныя ў зняволенні, Беларускі ПЭН-Цэнтар і Радыё Свабода ўручылі 10 снежня на Сядзібе БНФ.

Прэміі атрымалі:

Алесь Бяляцкі за кнігу «Іртутнае срэбра жыцця», у якой ён перадае лісты з разважаннямі пра тое, што было звыклым для праваабаронцы да зняволення. Кніга напісаная на аснове сапраўдных лістоў, што пісаў Бяляцкі з калоніі ў 2012-2013 гадах, куды трапіў па абвінавачанні ў нясплаце падаткаў.

Зміцер Дашкевіч за зборнік апавяданняў «Чарвяк», дзе распавядае пра жыццё ў калоніях, дзе Дашкевіч адбываў пакаранне. Большая частка тэкстаў напісаная з 2011 па 2013 гады, калі Дашкевіч адбываў пакаранне за «асабліва злоснае хуліганства», а пасля — за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».

Фелікс Пекер за раман «Десять лет и один день Игоря Савченко», у якім распавядае пра чалавека, які адбывае ў неназванай краіне пакаранне за забойства дамагаецца перагляду справы, якую на яго «павесілі». Кніга пісалася паўтара гады ў СІЗА і калоніі: былы кіраўнік вінзаводу BST Ltd прасядзеў у Расіі і Беларусі 4 гады па абвінавачанні ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Павел Севярынец за зборнік эсэ «Беларуская глыбіня», якімі палітык дзяліўся пасля пяці месяцаў у СІЗА КДБ, падчас прыбывання ў Куплінскай спецкамендатуры №7 за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Аляксандр Фядута за аповесць «Мой маленький Париж», у якой аўтар прыгадвае Гродна часоў свайго дзяцінства і маладосці, гарадской будзённасці 60-80-х гадоў. Часткі кнігі Фядута напісаў у следчым ізалятары КДБ – яму былі прад’яўленыя спачатку абвінавачанні па справе аб «масавых беспарадках» падчас прэзідэнскіх выбараў 2010 года.

Ірына Халіп за кнігу «Дзённік зэчкі», якая намінавалася на прэмію Аляхновіча яшчэ ў 2013 годзе ў выглядзе рукапісу. У кнізе Халіп распавядае аб сваім знаходжанні ў турме КДБ і хатнім арышце пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Ганаровыя дыпломы таксама атрымалі Аляксандр Буд-Гусаім і Наста Азарка.

На цырымоніі таксама адбылася прэзентацыя альбому турэмнага шансону ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча.

Лаўрэатамі прэміі ў мінулым годзе сталі Анатоль Лябедзька, Алесь Бяляцкі, Юры Бандажэўскі, Павел Севярынец і Алесь Кіркевіч. Галоўная ўзнагарода дасталася Ігару Аліневічу.

***

 Францішак Аляхновіч — аўтар кнігі «У капцюрох ГПУ» (1937), першага ў свеце твору, які апісвае жыццё ў сталінскім канцэнтрацыйным лагеры з погляду арыштанта.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў22

«Устаньце, сэр Дэвід» — Бэкхэм атрымаў рыцарскае званне. На ўрачыстасці ён быў у гарнітуры, які сшыла жонка1

Тыкток кідае выклік «Амазону» і становіцца новым лідарам у інтэрнэт-гандлі6

Новазеландскія жанчыны-пажарныя выпусцілі свой першы эратычны каляндар20

У сталічных паліклініках можна бясплатна прышчапіцца ад грыпу і кавіду

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць