Афіша11

Праграма на вакацыі

Вайцюшкевіч, Тройца, Дабужынскі, Купалаўскі, Калядны шопінг у «Падземцы»...

Канцэрты

Тройца

6 студзеня ў «ROCK‑HOUSE CAFЕ» (Няміга, 12) выступае этна‑трыё «Троіца» з «Калядным канцэртам». Пачатак а 21‑й.

Вайцюшкевіч

7 студзеня ў малой залі КЗ «Менск» — Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ‑Orkiestra з традыцыйным сьвяточным канцэртам «Сустрэча на Каляды» — калыханкі, калядкі, прэм’еры. Квіткі: 15000—27000. Пачатак а 19‑й.

Выставы

Калядны шопінг у «Падземцы»

Да 14 студзеня Арт‑галерея «Падземка» (пр. Незалежнасьці, 43) запрашае на традыцыйны «Елачны кірмаш 2007». Каралева гэтага сьвята — елка — зьдзівіць і пацешыць Вас нечаканымі выяўленьнямі і формамі. У залях галерэі — працы найлепшых беларускіх мастакоў, дызайнэраў і сяброў галерэі. Вас чакаюць жывапіс, графіка, фатаграфія, кераміка, а таксама самаробныя цацкі і падарункі.

Калядная бяседа

У Мастацкім музэі — выстава «Калядная бяседа», на якой можна ўбачыць творы Валер’я Славука (графіка), Ганны Балаш (лялькі і арт‑аб’екты), Данілы Парнюка (фота). На гэтай выставе ў якасьці адной з асноўных пазначаная тэма бяседы каралёў (тры асноўныя сымбалі¬чныя пэрсанажы выставы — Кароль, Каралева, Блазан). Выстава працуе да 11 студзеня.

Калядны кірмаш

Галерэя «Ла‑Сандр Арт» (Раманаўская слабада, 24) да 15 студзеня запрашае на «Калядны кірмаш» — пярэсты калейдаскоп твораў беларускіх мастакоў.

Выстава ў гонар перамогі на Сініх водах

У менскай галерэі «Арт‑блік» (вул. Някрасава, 11/34) адкрылася выстава «Віват, Альгерд! Хвала Айчыне». Яна прысьвечаная 645‑годзьдзю перамогі беларускага войска Вялікага Княства Літоўскага ў бітве з татарамі на Сініх водах. Наладзіла выставу мастацкая суполка «Пагоня». Прадстаўленыя партрэты вялікага князя Альгерда аўтарства Арлена Кашкурэвіча і Міколы Купавы, «Бітва на Сініх водах» Міхася Басалыгі і выявы беларускіх гарадоў, гістарычна зьвязаных з падзеямі на Сініх водах. Выстава невыпадкова адкрылася ў калядны вечар, адзначыў мастак Мікола Купава: «Альгерд з войскам пайшлі ў дзікія стэпы ў жніўні. Нібыта ў верасьні адбылася бітва. І менавіта да Калядаў яны вярнуліся ў Вільню зь перамогай».

Жывапіс і графіка Мсьціслава Дабужынскага

У Мастацкім музэі да 8 студзеня працуе выстава жывапісу і графікі Мсьціслава Дабужынскага (1875—1957). Графік і плякатыст, жывапісец, яго імя злучана з сусьветнай культурай к.XIX—п.XX ст.

Тэатар

Купалаўскі тэатар

28 (пт) — «Сны аб Беларусі».

29 (сб) — «Макбэт».

30 (ндз) — «Каханьне ў стылі барока».

2 (ср) — «Смак яблыка».

3 (чц) — «Кім».

4 (пт) — «Паўлінка».

5 (сб), 6 (ндз) — «Чорная панна Нясьвіжу».

ранiшнiя спэктаклi

29 (сб), 30 (ндз) — «Афрыка».

малая сцэна

6 (ндз)— «Варшаўская мэлёдыя».

Тэатар юнага гледача

28 (пт), 29 (сб), 30 (ндз), 3 (чц), 4 (пт), 5 (сб) — «Шчаўкунок».

6 (ндз) — «Шлях на Батлеем».

Каментары1

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў9

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Нью-Ёрку мужчыну зацягнула ў апарат МРТ з-за металічнага ланцужка на шыі. Ён загінуў1

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей23

Прэзідэнта Інданезіі магло прывесці ў Беларусь жаданне набыць зброю2

У Наваполацку выбухам знеслі даваенную казарму ВІДЭА

З польскіх аэрапортаў зранку не маглі вылятаць самалёты

У Ляхавічах патлумачылі, хто вінаваты, што хлеб з мясцовага хлебазавода выйшаў як клей4

Тадэй Пагачар: велавундэркінд з маленькай славянскай краіны, які не мае сабе роўных2

Зорка «Белсата» Валер Руселік расказаў, чым рыба ў Польшчы адрозніваецца ад беларускай13

«Во адкуль дзіркі ў сыры!» На сырным прылаўку мінскага гіпермаркета заўважылі пацука ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў9

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць