Грамадства22

Паўторны разгляд справы аб збіванні Міхаіла Пішчэўскага — 6 студзеня 

Паўторны разгляд справы аб збіванні Міхаіла Пішчэўскага адбудзецца 6 студзеня, паведаміла праваабаронца Таццяна Равяка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Прызначаны новы разгляд справы Міхаіла Пішчэўскага (збіванне прадстаўніка ЛГБТ). Суд Цэнтральнага раёна, 6 студзеня 2015 года, 10.00», — напісала яна.

Паводле слоў Равякі, працэс будзе адкрытым. Прозвішча суддзі пакуль невядомае.

Нагадаем, ноччу 25 мая гэтага года Пішчэўскі быў моцна збіты на выхадзе з мінскага клуба, у якім праходзіла гей-вечарынка.

Наведвальнікаў, якія выходзілі з установы, пачалі абражаць маладыя людзі, што знаходзіліся побач, пасля чаго здарыўся канфлікт. Пішчэўскі сур'ёзна пацярпеў у бойцы, а зламыснікі, у тым ліку Лукашэвіч, што збіваў яго, уцяклі і з аркі суседняга дома назіралі за прыездам хуткай дапамогі і міліцыі. Там хлопцаў заўважыў адзін з відавочцаў, які самастойна затрымаў Лукашэвіча і перадаў яго супрацоўнікам міліцыі.

Урачы дыягнаставалі ў Пішчэўскага пералом чэрапа і кровазліццё ў мозг, прыблізна 20% галаўнога мозга было выдалена. Прыкладна месяц пацярпелы праляжаў у коме. Шансы на яго выжыванне былі мінімальныя, аднак хлопец ачуняў, пачаў расплюшчваць вочы і самастойна дыхаць. 

16 кастрычніка суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў Лукашэвіча вінаватым на падставе ч. 1 арт. 339 і арт. 155 Крымінальнага кодэкса. Яго прыгаварылі да пазбаўлення волі на два гады і восем месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі, а таксама абавязалі кампенсаваць маральную шкоду, якая была ацэненая ў 100 млн. рублёў.

Бацькі Пішчэўскага абскардзілі прыгавор, палічыўшы яго занадта мяккім.

9 снежня пасля разгляду касацыйнай скаргі судзейская калегія Мінскага гарадскога суда вырашыла, што справа будзе паўторна разгледжаная ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Прысуд у дачыненні да Лукашэвіча, прызнанага вінаватым у хуліганстве і нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў Пішчэўскаму, адменены.

Падчас разгляду касацыйнай скаргі пракурор прасіла судзейскую калегію павялічыць тэрмін пакарання Лукашэвічу да сямі гадоў пазбаўлення волі, у той час як маці Пішчэўскага і адвакат — перагледзець справу. У выніку калегія Мінгарсуда пагадзілася з высновамі пацярпелага боку і накіравала справу на новы разгляд.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў22

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА4

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі9

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў22

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць