Эканоміка

У 2015 годзе ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пачнецца будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы

У 2015 годзе ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пачнецца будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы, заявіў 30 снежня віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін падчас наведвання аэрапорта, дзе завяршылася рэканструкцыя другога пускавога комплексу. 

«Гэта будзе падрыхтоўчы перыяд. На працягу двух гадоў паласа будзе пабудаваная», — цытуе намесніка прэм'ер-міністра прэс-служба ўрада. 

«З адкрыццём другога пускавога комплексу мы завяршылі рэканструкцыю аэравакзала Нацыянальнага аэрапорта Мінск, у выніку якой дадаткова пабудавана больш за 2 тыс. кв. м плошчаў, створаны больш камфортныя ўмовы для пасажыраў, для аператыўнага кантролю пагранічнікаў і мытных службаў», — сказаў віцэ-прэм'ер. Ён звярнуў увагу на тое, што колькасць кабін пагранічнага кантролю павялічана ў 2,5 разу. 

На рэалізацыю праекта зрасходавана 720 млрд рублёў. Калінін адзначыў, што тэрміны праекта былі скарочаныя больш чым у два разы ад запланаванага. «Замоўца і беларускія будаўнікі выканалі свае абавязацельствы і дасягнулі выніку, які задаволіць самых патрабавальных пасажыраў», — канстатаваў намеснік прэм'ер-міністра. 

Калінін таксама паведаміў, што аб'ём пасажыраў у Нацыянальным аэрапорце Мінск можа дасягнуць у наступнай пяцігодцы 5,8 млн чалавек у год. 

«Мы выйшлі на прапускную здольнасць у 5,8 млн чалавек у год з завяршэннем рэканструкцыі аэравакзала. Я думаю, што такога аб'ёму пасажыраў мы дасягнем у наступнай пяцігодцы», — сказаў віцэ-прэм'ер. Для гэтага, паводле яго меркавання, неабходна закупіць каля пяці паветраных суднаў. «Кожны набыты самалёт дае нам як мінімум 10% прыбаўкі ў аказанні адпаведных паслуг», — растлумачыў Калінін. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць