Усяго патроху33

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар

Артэміс Ахпаш, які ў 2020 годзе сышоў з дзяржаўнага тэлебачання ў знак пратэсту, цяпер жыве і працуе ў Еўрасаюзе.

Артэміс Ахпаш. Тут і далей скрыншоты яго інстаграма

Былы вядучы АНТ Артэміс Ахпаш распавёў у інстаграме, што вырашыў «згадаць маладосць» і адправіўся на здымкі польскага шоу «Хто хоча стаць мільянерам?» — у масоўку. Маўляў, як здымаюць гэтую перадачы ў Расіі, ён ведае, цікава было паглядзець на польскі варыянт.

«Масоўка (статысты) — гэта сапраўдны «клан», — дзеліцца ў сторыс Ахпаш. — Як правіла, шмат хто ведае адно аднаго вельмі добра. Для іх гэта сапраўдная праца, на якую ездзяць ледзь не кожны дзень. Стаўка за цэлы дзень 90 злотых (каля 70 рублёў — НН). Канешне, гэта не вялікія грошы, але гэтыя людзі падыходзяць да працэсу вельмі адказна».

Студыя, як адзначыў Артэміс, у жыцці значна меншая, чым здаецца на экране, а многія яе элементы падклеены скотчам. Ён пажартаваў, што без скотча не праходзіць ніводны івэнт.

Асабліва цікава, адзначыў Ахпаш, назіраць за гульцамі: з боку заўважна, наколькі моцна нервуецца ўдзельнік. А па іх паводзінах можна паспрабаваць прадказаць, як далёка ў інтэлектуальнай гульні пройдуць людзі.

Артэміс як вядучы асабліва захапляўся працай калегі ў кадры і адзначыў яго прафесіяналізм.

Гульню здымаюць амаль без перапынкаў і дубляў. Спыняюцца толькі паміж здымкамі розных гульняў, бо трэба змяніць вобраз вядучага.

Нагадаем: Артэміс Ахпаш сышоў з АНТ у знак пратэсту яшчэ ў чэрвені 2020 года. Тады ж ён праз сацсеткі эмацыйна звярнуўся да калег, якія транслююць хлусню з экранаў.

Зразумела, што пасля таго смелага ўчынку працаваць у Беларусі тэлевядучы не мог. Цяпер ён жыве ў Варшаве, вядзе розныя мерапрыемствы на рускай, польскай і англійскай мовах.

Каментары3

  • Arri
    14.03.2026
    Не скотч, а гаферская стужка.
  • Дробязь
    14.03.2026
    Вы былі каля комплексу будынкау́ Польскага ТБ ?
    Не ? 😂
    Абавязкова трэба бачыць гэтае ,,хараство,, 🙈
    Староцьце , выбітыя тратуары , сьмецьце , бычкі пау́сюль .
    І гэта зь вялікім буджэтам !
  • Фу
    14.03.2026
    Мой коммент про перебежчиков с БТ почему-то зарубили

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць