Грамадства

«Мінскзялёнбуд» раскрытыкавалі за саджанне дрэваў у мёрзлую зямлю. Там адказалі

У сацсетках з’явілася відэа, на якім паказана, як у Мінску 5 сакавіка работнікі саджаюць дрэвы. Жанчына, якая зняла ролік, з іроніяй пракаментавала працэс, адзначыўшы, што зямля яшчэ нядаўна была пад снегам і, магчыма, нават застаецца мерзлай. Яна таксама звярнула ўвагу, што рабочыя капаюць ямы без спецыяльнай тэхнікі, толькі ўручную, заўважыла агенцтва «Мінск-Навіны».

Скрыншот з відэа

Відэа хутка распаўсюдзілася ў сеціве і набрала дзясяткі тысяч праглядаў. У каментарыях частка людзей крытыкавала такую раннюю высадку, мяркуючы, што надвор’е яшчэ не падыходзіць і дрэвы могуць не прыжыцца. Іншыя ж карыстальнікі адзначылі, што высаджваць расліны якраз можна ў перыяд, калі іх каранёвая сістэма знаходзіцца ў стане спакою.

@user8113596038421

я,конечно,не Мичурин.но долбить мёрзлую землю,что б посадить деревья-это как то неправильно...как вы думаете?

♬ оригинальный звук - Ольга Вожова

У «Мінскзялёнбудзе» ў адказ на крытыку растлумачылі, што найлепшы час для пасадкі дрэў і кустоў — вясна і восень, калі расліны знаходзяцца ў натуральным стане спакою. Для многіх лісцевых парод вясновая пасадка нават лічыцца найбольш прыдатнай, бо яна дазваляе дрэвам лепш прыжывацца. Звычайна яе праводзяць пасля таго, як глеба адтае, але да таго, як пачнуць набухаць пупышкі. Гэты перыяд, як правіла, доўжыцца каля двух—трох тыдняў.

Спецыялісты таксама адзначылі, што хвойныя і лісцевыя дрэвы можна перасаджваць нават узімку, калі яны выкопваюцца разам з камяком зямлі. Работы дапускаецца праводзіць пры тэмпературы паветра не ніжэй за —15 °C.

Перад пасадкай месца пад дрэва рыхтуюць загадзя: у яме робяць пласт мяккай глебы, на які ставяць расліну. Само дрэва размяшчаюць так, каб каранёвая шыйка знаходзілася крыху вышэй за ўзровень зямлі — прыкладна на 3—6 сантыметраў, улічваючы далейшую ўсадку глебы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту10

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён13

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

Мінчане скардзяцца на смог у горадзе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць