Меркаванні55

Калінкіна: Нас пасадзілі «на кручок» напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў

Сёння Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле папярэджанне Міністэрства інфармацыі газеце «Народная воля». Суд падтрымаў пастанову Мінінфармацыі аб тым, што ў сваёй аўтарскай калонцы «На ланцуг!» Святлана Калінкіна распаўсюджвала непраўдзівую інфармацыю аб немагчымасці Беларусі пакінуць ЕАЭС паводле ўласнага жадання.

Сама Калінкіна ў каментары «Нашай Ніве» патлумачыла, што такое рашэнне суда — хутчэй за ўсё падрыхтоўка да выбараў 2015 года:

«Я думаю, што рашэнне Мінінфармацыі не звязана з патрабаваннем аб плюралізме думак у нашай краіне.

Хутчэй за ўсё, тут справа ў надыходзячых прэзідэнцкіх выбарах. Усе ведамствы да іх рыхтуюцца. Міністэрства інфармацыі традыцыйна разумее, што яно адказнае, каб незалежныя крыніцы інфармацыі былі «на кручку», выносіць папярэджанні незалежным СМІ. Я не выключаю, што гэта такі кручок, на які нас падвесілі.

Дзеянне першага папярэджання яшчэ не скончылася. Яно было вынесена нам за адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку ад жонкі асуджанага былога галоўнага ўрача касцюковіцкай бальніцы. Нас абвінавацілі ў ціску на суд. Дарэчы, пасля публікацыі ліста ўрачу змянілі прысуд з шасці гадоў да трох гадоў, і гэта азначае, што ў лісце ўсё ж былі нейкія элеметы праўды. На жаль, у нашых умовах абскардзіць рашэнні Мінінфармацыі немагчыма. І адкрыты ліст да Лукашэнкі таксама караецца законам».

Нагадаем, што паводле законаў Беларусі, Міністэрства інфамармацыі можа ініцыяваць закрыццё СМІ, які атрымаў два папярэджанні цягам аднаго года. Таму, фактычна, «Народную волю» могуць закрыць у любы момант.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў12

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць