Улада1818

Адміністрацыя шклоўскай калоніі: Статкевіч «ўхіляўся ад грамадскай працы» і «не стаў на шлях выпраўлення»

Мікалаю Статкевічу не змянілі рэжым адбыцця пакарання.

Аб гэтым ён паведаміў у лісце сваёй жонцы Марыне Адамовіч. На думку адміністрацыі шклоўскай калоніі, ён «не стаў на шлях выпраўлення».»16 студзеня выклікалі на камісію па замене рэжыму. Гэта праводзіцца без усялякіх заяў ад арыштантаў — калі тэрмін прыйдзе, — піша Статкевіч. — Вынік чаканы, але здзівіла фармулёўка.

Я «не стаў на шлях выпраўлення», таму што «не ўдзельнічаў у працы самадзейных арганізацый» і «ўхіляўся ад грамадскай працы». 

«Безумоўна, на такі шлях я не стаў, бо невінаватаму чалавеку гэта без патрэбы.

А вось як у адзіночцы весці «грамадскую працу» і «ўдзельнічаць у арганізацыях» — гэта пытанне», — іранізуе аўтар ліста. 

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Статкевіч адбывае пакаранне па прыгаворы суда Ленінскага раёна Мінска, які ў маі 2011 года прыгаварыў яго да шасці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. 

Першапачаткова асуджаны ўтрымліваўся ў шклоўскай калоніі № 17, аднак у студзені 2012 года яму ўзмацнілі жорсткасць умоў адбыцця пакарання — адміністрацыя калоніі палічыла, што Статкевіч «не стаў на шлях выпраўлення», «да ўмоўна-датэрміновага вызвалення не імкнецца» і пасля адбыцця пакарання мае намер «весці злачынны лад жыцця».

Фармальнай падставай для гэтых абвінавачанняў стала адсутнасць на адзенні Статкевіча біркі з нумарам зняволенага, а таксама тое, што ён не ўказаў у спісе асабістых рэчаў насоўкі. 

Статкевіча перавялі на тры гады ў магілёўскую турму № 4, адкуль 12 студзеня гэтага года ён вярнуўся ў шклоўскую калонію № 17. 

Некалькі дзён таму стала вядома, што Мікалаю Статкевічу забаранілі доўгатэрміновае спатканне са сваякамі на падставе двух рапартаў аб парушэнні правілаў унутранага распарадку, якія ён нібыта ўчыніў у першыя два дні знаходжання ў шклоўскай калоніі. Паводле інфармацыі жонкі палітыка, першы рапарт быў складзены за неўстаноўленую форму адзення.

Статкевіч быў апрануты ў штаны, выдадзеныя яму ў магілёўскай турме. Другі рапарт — у сувязі з тым, што за 15 хвілін да адбою асуджанага не было на спальным месцы. 

Пяцідзесяцівасьмігадовы Мікалай Статкевіч — адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, які дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні. Яму неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, але ён катэгарычна адмаўляецца гэта рабіць.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Мікалая Статкевіча палітычным зняволеным.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра10

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі12

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую40

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра10

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць