Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што расейская агрэсія на ўсходзе Украіны толькі ўмацавала адзінства міжнароднай супольнасці.

Выступаючы на прэс-канферэнцыі па выніках сваіх перамоваў у Белым доме з Ангелай Меркель, амерыканскі лідар заявіў, што ЗША і Германія лічаць неабходным пакінуць санкцыі, якія дзейнічаюць у дачыненні да Расіі, у сіле.
Гэта дасць зразумець Расіі, што, калі цяперашні курс Масквы не зменіцца, то міжнародная ізаляцыя будзе ўзрастаць, сказаў ён.
Таксама Абама адзначыў, што міжнародная супольнасць па-ранейшаму падтрымлівае дыпламатычны шлях вырашэння праблемы з Расіяй.
Пры гэтым ён заявіў, што ЗША вывучаюць магчымасць паставак абарончых узбраенняў Украіне, у выпадку калі дыпламатычныя намаганні спыніць крызіс будуць марнымі.
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары