Грамадства11

Буйная сетка зарадных станцый запусціла ШІ-тарыфы для электракараў

Сетка станцый сілкавання BatteryFly запусціла ў Беларусі так званыя ШІ-тарыфы для электрамабіляў. Іх сутнасць — у дынамічным фармаванні кошту сілкавання ў залежнасці ад нагрузкі на станцыі, піша Office Life.

Фота: BatteryFly

Кошт 1 кВт·г энергіі цяпер можа складаць ад 45 да 65 капеек. У перыяды нізкага попыту сілкаванне будзе таннейшым, а ў гадзіны пік — дзейнічае стандартны тарыф па ўсёй краіне.

Мэта новаўвядзення — размеркаваць паток аўтамабіляў раўнамерна на працягу дня, зменшыць утварэнне чэргаў і зрабіць карыстанне інфраструктурай больш зручным для ўладальнікаў электрамабіляў. Такі падыход заснаваны на аналізе папярэдніх звестак аб загрузцы станцый.

Пакуль сістэма працуе ў тэставым рэжыме ў чатырох гарадах. Пілотны праект запушчаны ў Гродне, Магілёве, Смалявічах і Оршы. Надалей кампанія плануе распаўсюдзіць яго на ўсю краіну.

Карыстальнікі могуць правяраць актуальныя тарыфы ў мабільным дадатку. Кошт можа змяняцца ў залежнасці ад дня тыдня і часу, прычым «танныя» перыяды будуць рэгулярна абнаўляцца.

Раней гэта сетка таксама ўкараніла тэхналогію вызначэння свабодных паркавальных месцаў каля станцый з выкарыстаннем камп’ютарнага зроку.

Каментары1

  • Комбинаторы
    03.03.2026
    Динамическое ценообразование на сегодняшний день отвергнуто в капиталистических странах по причине потенциального злоупотребления. А эти куда лезут с их особой моделью?

Цяпер чытаюць

Памілаваны 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары2

Памілаваны 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары

Усе навіны →
Усе навіны

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў

Завабліваць аўдыторыю ў расійскі месенджар Max пачалі і раёнкі4

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту4

У Літве ненавісніку беларусаў далі хатнюю хімію і забаранілі карыстацца інтэрнэтам15

Новы прэм'ер Нідэрландаў выступіў супраць прынцыпу аднагалоснасці пры прыняцці рашэнняў ЕС7

У чым розніца паміж Трампам у Іране і Пуціным ва Украіне20

Спыняе працу Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва4

У Пентагоне абяцаюць за тыдзень узяць пад кантроль іранскае неба2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваны 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары2

Памілаваны 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць