Улада1414

Дашкевіч: Вылучэнне Статкевіча — ясная і зразумелая стратэгія

У выпадку нерэгістрацыі палітвязня трэба аб'яўляць байкот.

Пра гэта ў інтэрв'ю charter97.org заявіў сустаршыня «Маладога фронту» і былы палітвязень Зміцер Дашкевіч, каментуючы ініцыятыву вылучэння Мікалая Статкевіча ў якасці адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары 2015 года. Палітык назваў гэты крок найбольш зразумелым і лагічным для дэмакратычных сілаў Беларусі.

«Для мяне абсалютна відавочна, што патрабаванне вызвалення палітвязняў павінна стаяць першым пунктам для апазіцыі, — сказаў Зміцер Дашкевіч. — Без яго выканання яна не мае маральнага права браць удзел у любой кампаніі, тым больш у прэзідэнцкіх выбарах. Вылучэнне Мікалая Статкевіча адзіным кандыдатам — самая прымальная, зразумелая, ясная і лагічная стратэгія з тых, якія могуць быць. Калі хто-небудзь заяўляе аб тым, што яна нерэальная (пра гэта ўжо напісалі некаторыя палітолагі), то магу адказаць, што яна не менш рэальная, чым вылучэнне любога беларускага палітыка ў якасці кандыдата ў прэзідэнты краіны. Больш за тое, гэтая стратэгія найбольш зразумелая грамадству: нельга праводзіць прэзідэнцкія выбары ў той час, як адзін з удзельнікаў папярэдняй кампаніі, якая прайшла пяць гадоў таму, дагэтуль знаходзіцца за кратамі.

Я ўпэўнены, што калі дэмакраты паміж сабой дамовяцца хаця б у гэтым пытанні і вылучаць Мікалая Статкевіча ў якасці адзінага кандыдата, то ён выйдзе на волю ўжо бліжэйшым часам. Зарэгіструюць яго ў якасці кандыдата ці не — гэта ўжо больш складанае пытанне, так як Аляксандр Лукашэнка разумее, што гэта моцны з маральнага пункту гледжання праціўнік. Але ўлады вымушаныя будуць вызваліць Мікалая Статкевіча і іншых палітвязняў».

Калі ж Статкевіча не зарэгіструюць, то ўдзельнічаць у гэтых выбарах нельга. У сітуацыі наяўнасці ў Беларусі палітвязняў адзінай формай удзелу ў выбарчай кампаніі можа быць толькі байкот — абсалютна ясны з пункту гледжання маралі адказ рэжыму. У іншым выпадку апазіцыя канчаткова страціць свой аўтарытэт у беларускім грамадстве, мяркуе лідар «Маладога Фронту».

Каментары14

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў12

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць