Меркаванні1616

Барыс Вішнеўскі: Мінскія дамоўленасці азначаюць, што Пуціну не ўдалося скрышыць Украіну

Вядомы расійскі палітолаг у блогу на сайце «Эхо Москвы» каментуе вынікі мінскай сустрэчы.

У Інтэрнэце няма недахопу ў каментарах з ацэнкай мінскай сустрэчы як удалай для Уладзіміра Пуціна, «які атрымаў усё, што хацеў».

З плачам па Украіне, для якой дадзеная сустрэча нібыта вельмі няўдалая. І з папрокамі ў адрас лідараў Францыі і Германіі, якія не здолелі (ці не захацелі) дамагчыся для Украіны большага.

Не спрабуючы канкурыраваць у кваліфікацыі з аўтарамі гэтых каментароў, усё ж заўважу:

аднаго таго, што могуць перастаць штодня гінуць людзі, ужо дастаткова для станоўчай ацэнкі мінскай сустрэчы.

Так, у мінскіх пратаколах не зафіксавана відавочнага (для ўсіх, акрамя Крамля, расійскага МЗС і пастаянных гледачоў Кісялёў-ТБ).

Што расейскія ўлады нясуць галоўную адказнасць за тое, што адбываецца на ўсходзе Украіны, што яны стварылі, падтрымліваюць і ўзбройваюць так званых сепаратыстаў (якіх зроду не бывала ні ў Данецку, ні ў Луганску да з'яўлення дыверсантаў Гіркіна-Стралкова), і што вывад расейскіх наймітаў і «добраахвотнікаў» (з неадкладным перакрыццем мяжы) з'яўляецца абавязковай умовай спынення неаб'яўленай вайны.

Безумоўна, калі б гэта было ў іх паказана — дыпламатычная паразау Пуціна не патрабавала б тлумачэнняў.

І гэта з захапленнем адзначылі б усе тыя, хто цяпер бядуе над недахопамі мінскіх пратаколаў.

Праўда, ніхто з іх на перамовах не прысутнічаў.

І паўплываць на іх вынік не мог. І не мог дапамагчы Украіне атрымаць перамогу над замаскіраванымі пад «апалчэнцаў» расійскімі ваеннымі, або забяспечыць яе сучаснай зброяй.

Ну і ці моцна дапамагаюць Украіне, — чыёй барацьбе за тэрытарыяльную цэласнасць і за адбіццё крамлёўскай агрэсіі я спачуваю гэтак жа, як яны, — панічныя каментары ў стылі «шэф, усё прапала, кліент з'язджае»?

Украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка дамогся таго, чаго мог дамагчыся — у тых умовах, у якіх аказаўся.

І галоўным для яго ў Мінску быў мір для сваёй краіны і захаванне яе цэласнасці — а не дыпламатычнае прыніжэнне расійскага візаві.

Што тычыцца Пуціна, «які атрымаў усё, што хацеў», — варта задумацца: а што ж ён, уласна, атрымаў?

«Асаблівы статус» некалькіх раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей (пры адсутнасці найменшай згадкі пра бандыцкія «народныя рэспублікі» і віртуальную «Наваросію»)?

Але няўжо выкарыстанне там рускай мовы як асноўнай, і права начальства гэтых раёнаў ўзгадняць кандыдатуры суддзяў і пракурораў і ствараць сваю міліцыю было сапраўднай мэтай пуцінскай палітыкі апошняга года?

Яе мэтай, — што, уласна, і не хавалася пуцінскімі ідэолагамі і прапагандыстамі — было знішчэнне незалежнай Украіны, ператварэнне яе ў паслухмянага расійскага васала і прыгнечанне ўкраінскай антыкрымінальнай рэвалюцыі.

І на шляху да гэтай мэты Крэмль пацярпеў поўнае паражэнне.

Рэальна ж «дасягнута» толькі пералічанае вышэй у «асаблівым статусе».

А наўзамен развязаная вайна, якая забрала тысячы жыццяў, якая зрабіла Расію краінай-ізгоем, знішчыла давер да яе, абрынула рубель і паставіла расійскую эканоміку на мяжу катастрофы…

Сапраўднай перамогай Пуціна, — хоць і нядоўгай, таму што рушылі б услед яшчэ больш сур'ёзныя санкцыі, і яшчэ большая ізаляцыя, — стаў бы працяг вайны.

Таму што вайна сёння з'яўляецца яго галоўнай і адзінай апорай — як у знешняй, так і ва ўнутранай палітыцы. Яна, што называецца, «як маць радна».

Мір жа азначае яго паразу і перамогу Украіны.

Але мір азначае і перамогу Расіі — якой не патрэбна вайна, і для якой ўсё больш пагібельнай становіцца палітыка, якая праводзіцца Пуціным.

І таму сёння быць расейскім патрыётам — значыць, быць супраць вайны і супраць Пуціна.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Буданаў лічыць, што Расія рыхтуецца да акупацыі краін Балтыі ў найбліжэйшыя гады24

СБУ прыцэльна ўдарыла па аэрадроме Бельбек у Крыме4

Ідзе пахаладанне: прагноз надвор'я на перадкалядныя дні1

Два суддзі Вярхоўнага суда звольніліся па ўласным жаданні8

З лідарам неанацысцкай брыгады развітаюцца ў галоўным храме РПЦ5

Мінчанку ў снежні ўджаліла аса. Навуковец растлумачыў, як такое магчыма1

Футбаліста з Радашковічаў кінулі ў калонію — дачапіліся да каментаў2

Вулічны артыст атрымаў 50% апёкаў падчас фаер-шоу ў Пецярбургу. На яго выліла газу п'яная глядачка8

«Такі страшэнны гук быў, я ажно падскочыла». Што зараз адбываецца ў Гомелі, дзе быў разбураны пад'езд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць