Меркаванні4848

Іларыёнаў: Пуцін атрымаў усё, што хацеў

Андрэй Іларыёнаў, politrada.com

Адзіны станоўчы вынік Мінскіх пратаколаў — магчымае спыненне агню.

У астатнім Пуцін атрымаў практычна ўсё, што хацеў.

Пры гэтым не ўзяў на сябе ніякіх абавязацельстваў.

Усе абавязацельствы ўзяла на сябе Украіна.

Прычым гэтыя ўкраінскія абавязацельствы цяпер яшчэ падмацаваныя абавязацельствамі Германіі і Францыі.

Адзіным значным станоўчым вынікам прынятых дакументаў стала дамоўленасць аб спыненні агню і размежаванні супрацьлеглых бакоў. Гэта дае шанец на спыненне кровапраліцця, гібель рускіх і ўкраінцаў, мірных жыхароў, добраахвотнікаў, вайскоўцаў. Аднак насцярожвае абвешчаная дата перамір'я — 15 лютага. Не выключаем, што трое сутак, якія застаюцца ў распараджэнні Пуціна, могуць быць выкарыстаны для правакацый, у тым ліку ў раёне Дэбальцава. Напрыклад, па варыянце «калідораў для выхаду» ўкраінскіх вайскоўцаў з акружэння пад Ілавайскам, прапанаваных ім у жніўні.

Асноўны змест прынятых дакументаў.

— Міжнародная ізаляцыя крамлёўскага рэжыму, якая ўзрастала з Брысбэнскага саміту G20, прарваная.

— Пуцін зноў стаў рукапаціскальным удзельнікам міжнародных сустрэч і цяпер сумесна з лідарамі дэмакратычных дзяржаў можа падпісваць сумесныя дакументы.

— Расія не прызнаная бокам канфлікту.

— Расійская агрэсія супраць Украіны не прызнаная.

— Знаходжанне расійскіх войскаў на тэрыторыі Украіны не асуджанае.

— Патрабаванне вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі Украіны адсутнічае.

— Магчымыя пастаўкі абарончай зброі Украіне сарваныя.

— Акупаваны Крым у прынятых дакументах наогул не згаданы.

— Адмененае магчымае ўвядзенне новых эканамічных санкцый супраць агрэсара.

— Патрабаванні расследавання тэрарыстычных актаў (МН-17, Валнаваха, Марыупаль, іншыя) і пакарання тэрарыстаў адсутнічаюць.

— Тэрарыстам і бандытам гарантаваныя памілаванне і амністыя.

— Адсутнічаюць якія-небудзь гарантыі правядзення на акупаваных тэрыторыях свабодных выбараў у адпаведнасці з украінскім заканадаўствам.

— Украіна абавязваецца да канца 2015 года правесці канстытуцыйную рэформу з фактычнымі гарантыямі захавання тэрарыстычнага рэжыму Лугандоніі.

— Украіна абавязваецца правесці канстытуцыйную рэформу і абмяркоўваць пытанні правядзення мясцовых выбараў з цяперашнімі прадстаўнікамі тэрарыстычнага рэжыму Лугандоніі.

— Украіна абавязваецца гарантаваць паўнамоцтвы «дэпутатаў мясцовых саветаў і службовых асоб, абраных на датэрміновых выбарах», гэтыя паўнамоцтвы не могуць быць датэрмінова спыненыя.

— Украіна абавязваецца прызнаць сілавую вертыкаль Лугандоніі — «органы пракуратуры і судоў», «атрады народнай міліцыі», створаныя тэрарыстычным рэжымам Лугандоніі.

— Кантроль за міжнародна прызнанай украінска-расійскай мяжой у цяперашні час украінскаму боку не перададзены. Яго перадача аднесена «да канца 2015 года пры ўмове выканання пункта 11 — у кансультацыях і па ўзгадненні з прадстаўнікамі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей у рамках Трохбаковай кантактнай групы», пры ўмове правядзення мясцовых выбараў і ажыццяўлення канстытуцыйнай рэформы ва ўсёй Украіне. Гэта значыць — або ніколі, або пры прызнанні палітычнага рэжыму Лугандоніі і змене канстытуцыйнага ладу Украіны.

— Вызваленне Н.Саўчанкі і іншых ваеннапалонных / закладнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі, не прадугледжана.

— Гарантаваны працяг пранікнення на тэрыторыю Украіны расейскіх «гумканвояў».

— Абавязацельствы па фінансаванні пенсій і іншых выплат у Лугандоніі ускладзеныя на Украіну і збольшага на заходнія краіны.

— Рэанімаваны антыўкраінскі Закон Украіны «Аб часовым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей».

— Устаноўленыя абавязацельствы для Вярхоўнай Рады Украіны для вызначэння «тэрыторый, на якія распаўсюджваецца адмысловы рэжым» (гэта значыць, на тэрыторыю Лугандоніі).

— Украіна гарантуе выключэнне Лугандоніі з агульнанацыянальнага рэжыму ажыццяўлення знешнеэканамічных сувязяў.

— Украіна і Захад гарантуюць пачатак перамоваў паміж ЕС, Украінай і Расіяй па практычных пытаннях увядзення ў дзеянне падпісанага Украінай Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю з Еўрасаюзам (г.зн. фактычна перадаюць Пуціну ключ ад працэсу еўраінтэграцыі Украіны).

Яшчэ раз, галоўнае:

— Расія не ўзяла на сябе ніякіх абавязацельстваў.

Другое галоўнае:

— Украіна ўзяла на сябе вялікую колькасць абавязацельстваў, перш за ўсё па прызнанні тэрарыстычнага рэжыму Лугандоніі.

Трэцяе галоўнае:

— Усе абавязацельствы Украіны цяпер гарантаваныя абавязацельствамі лідараў Германіі і Францыі.

Адзіны прымальны адказ патрыятычных сіл Украіны ў дадзенай сітуацыі — гэта:

— Пасля ўзаемнага спынення агню заявіць аб адмове Украіны вырашаць праблему вызвалення Усходняга Данбаса ваенным шляхам;

— Нацэліць ВСУ на абарону новых ліній размежавання з акупаванымі тэрыторыямі Украіны (уключаючы лініі размежавання па Перакопе і Чангары), а таксама участкаў міжнародна прызнанай украінска-расійскай мяжы, якія знаходзяцца пад украінскім кантролем;

— Выйсці з навязанай Украіне фальшывай гульні ў «тэрытарыяльную цэласнасць», гарачым прыхільнікам якой раптам аказаўся Пуцін;

— Неадкладна прызнаць Усходні Данбас, таксама як і Крым, часова акупаванай тэрыторыяй;

— Адмовіцца ад якіх-небудзь дзяржаўных абавязацельстваў перад арганізацыямі і ўстановамі на акупаваных тэрыторыях (Крым, Лугандонія);

— Максімальна садзейнічаць эвакуацыі на свабодную тэрыторыю Украіны ўсіх украінскіх грамадзян, якія жадаюць пакінуць акупаваныя тэрыторыі;

— Звярнуцца да сусветнай супольнасці і перш за ўсё да гарантаў тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны па Будапешцкім мемарандуме, выкарыстоўваць усе магчымыя дыпламатычныя і іншыя неваенныя сродкі для вызвалення ўсіх захопленых украінскіх грамадзян, у тым ліку якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі, і ўсіх акупаваных украінскіх тэрыторый.

Даведачна:

Дэкларацыя Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, Прэзідэнта Украіны, Прэзідэнта Французскай Рэспублікі і Канцлера Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў падтрымку Комплексу мер па выкананні Мінскіх пагадненняў, прынятага 12 лютага 2015

12 лютага 2015 года

Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, Прэзідэнт Французскай Рэспублікі Франсуа Аланд і Канцлер Федэратыўнай Рэспублікі Германія Ангела Меркель пацвярджаюць поўную павагу суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Яны цвёрда перакананыя ў безальтэрнатыўнасці выключна мірнага ўрэгулявання. Яны цалкам гатовыя распачаць любыя магчымыя меры як паасобку, так і сумесна ў гэтых мэтах.

У гэтым кантэксце лідары ўхваляюць Комплекс мер па выкананні Мінскіх пагадненняў, прыняты і падпісаны ў Мінску 12 лютага 2015 года усімі, хто таксама падпісаў Мінскі пратакол ад 5 верасня 2014 года і Мінскі мемарандум ад 19 верасня 2014 года. Лідары будуць ўносіць уклад у гэты працэс і выкарыстоўваць свой уплыў на адпаведныя бакі, каб спрыяць выкананню гэтага Комплексу мер.

Германія і Францыя акажуць тэхнічную падтрымку для аднаўлення сегмента банкаўскай сістэмы ў закранутых канфліктам раёнах, магчыма, шляхам стварэння міжнароднага механізму для садзейнічання ажыццяўленню сацыяльных выплат.

Лідары падзяляюць перакананне ў тым, што ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім Саюзам, Украінай і Расіяй будзе садзейнічаць урэгуляванню дадзенага крызісу. У гэтых мэтах яны падтрымліваюць працяг трохбаковых перамоваў паміж Еўрапейскім Саюзам, Украінай і Расіяй па пытаннях энергетыкі з тым, каб ажыццявіць крокі ў развіццё «зімовага газавага пакета».

Яны таксама падтрымліваюць трохбаковыя перамовы паміж Еўрапейскім Саюзам, Украінай і Расіяй у мэтах выпрацоўкі практычнага вырашэння пытанняў, якія выклікаюць занепакоенасць Расіі, у сувязі з выкананнем Пагаднення аб глыбокай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю паміж Украінай і Еўрапейскім Саюзам.

Лідары па-ранейшаму адданыя ідэі стварэння агульнай гуманітарнай і эканамічнай прасторы ад Атлантыкі да Ціхага акіяна на аснове поўнага павагі міжнароднага права і прынцыпаў АБСЕ.

Лідары будуць і надалей адданыя выкананню Мінскіх пагадненняў. З гэтай мэтай яны дамовіліся аб стварэнні кантрольнага механізму ў «нармандскім фармаце», які будзе праводзіць сустрэчы з рэгулярнай перыядычнасцю, як правіла, на ўзроўні старэйшых службовых асоб, якія прадстаўляюць міністэрства замежных спраў.

Комплекс мер па выкананні Мінскіх пагадненняў

12 лютага 2015 года

1. Неадкладнае і усёабдымнае спыненне агню ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны і яго строгае выкананне пачынаючы з 00 г. 00 хв. (кіеўскі час) 15 лютага 2015 года.

2. Адвод ўсіх цяжкіх узбраенняў абедзвюма бакамі на роўныя адлегласці ў мэтах стварэння зоны бяспекі шырынёй мінімум 50 км адзін ад аднаго для артылерыйскіх сістэм калібрам 100 мм і больш, зоны бяспекі шырынёй 70 км для РСЗА і шырынёй 140 км для РСЗА «Тарнада-З», «Ураган», «Смерч» і тактычных ракетных сістэм «Кропка» («Кропка У»):

— Для ўкраінскіх войскаў: ад фактычнай лініі судакранання;

— Для ўзброеных фарміраванняў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны: ад лініі судакранання згодна з Мінскім мемарандумам ад 19 верасня 2014 года.

Адвод вышэйпералічаных цяжкіх узбраенняў павінен пачацца не пазней другога дня пасля спынення агню і завяршыцца на працягу 14 дзён.

Гэтаму працэсу будзе садзейнічаць АБСЕ пры падтрымцы Трохбаковай кантактнай групы.

3. Забяспечыць эфектыўны маніторынг і верыфікацыю рэжыму спынення агню і адводу цяжкага ўзбраення з боку АБСЕ з першага дня адводу, з выкарыстаннем усіх неабходных тэхнічных сродкаў, уключаючы спадарожнікі, БПЛА, радыёлакацыйныя сістэмы і інш.

4. У першы дзень пасля адводу пачаць дыялог аб мадальнасцях правядзення мясцовых выбараў у адпаведнасці з украінскім заканадаўствам і Законам Украіны «Аб часовым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей», а таксама пра будучы рэжым гэтых раёнаў на падставе названага закона.

Неадкладна, не пазней за 30 дзён з даты падпісання гэтага дакумента, прыняць пастанову Вярхоўнай Рады Украіны з указаннем тэрыторыі, на якую распаўсюджваецца адмысловы рэжым у адпаведнасці з Законам Украіны «Аб часовым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей» на аснове лініі, усталяванай у Мінскім мемарандуме ад 19 верасня 2014 г.

5. Забяспечыць памілаванне і амністыю шляхам увядзення ў сілу закона, які забараняе пераслед і пакаранне асоб у сувязі з падзеямі, што мелі месца ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны.

6. Забяспечыць вызваленне і абмен усіх закладнікаў і асоб, што незаконна ўтрымліваюцца, на аснове прынцыпу «усіх на ўсіх». Гэты працэс павінен быць завершаны найпазней на пяты дзень пасля адводу.

7. Забяспечыць бяспечны доступ, дастаўку, захоўванне і размеркаванне гуманітарнай дапамогі тым, хто гэтага патрабуе, на аснове міжнароднага механізму.

8. Вызначэнне мадальнасцяў поўнага аднаўлення сацыяльна-эканамічных сувязяў, уключаючы сацыяльныя пераводы, такія як выплата пенсій і іншыя выплаты (паступлення і даходы, своечасовая аплата ўсіх камунальных рахункаў, аднаўленне падаткаабкладання ў рамках прававога поля Украіны).

У гэтых мэтах Украіна адновіць кіраванне сегментам сваёй банкаўскай сістэмы ў раёнах, закранутых канфліктам, і, магчыма, будзе створаны міжнародны механізм для палягчэння такіх пераводаў.

9. Аднаўленне поўнага кантролю над дзяржаўнай мяжой з боку ўрада Украіны ва ўсёй зоне канфлікту, якое павінна пачацца ў першы дзень пасля мясцовых выбараў і завяршыцца пасля ўсёабдымнага палітычнага ўрэгулявання (мясцовыя выбары ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей на падставе Закона Украіны і канстытуцыйная рэформа) да канца 2015 года пры ўмове выканання пункта 11 — у кансультацыях і па ўзгадненні з прадстаўнікамі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей у рамках Трохбаковай кантактнай групы.

10. Вывад усіх замежных узброеных фарміраванняў, ваеннай тэхнікі, а таксама наймітаў з тэрыторыі Украіны пад наглядам АБСЕ. Раззбраенне ўсіх незаконных груп.

11. Правядзенне канстытуцыйнай рэформы ў Украіне з уступленнем у сілу да канца 2015 года новай канстытуцыі, якая прадугледжвае ў якасці ключавога элемента дэцэнтралізацыю (з улікам асаблівасцяў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, узгодненых з прадстаўнікамі гэтых раёнаў), а таксама прыняцце пастаяннага заканадаўства аб асаблівым статусе асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей у адпаведнасці з мерамі, названымі ў заўвазе, да канца 2015 года. (гл. Заўвагу.)

12. На падставе Закона Украіны «Аб часовым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей» пытанні, якія тычацца мясцовых выбараў, будуць абмяркоўвацца і ўзгадняцца з прадстаўнікамі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей у рамках Трохбаковай кантактнай групы. Выбары будуць праведзеныя з захаваннем адпаведных стандартаў АБСЕ пры маніторынгу з боку БДІПЧ АБСЕ.

13. Інтэнсіфікаваць дзейнасць Трохбаковай кантактнай групы, у тым ліку шляхам стварэння рабочых груп па выкананні адпаведных аспектаў Мінскіх пагадненняў. Яны будуць адлюстроўваць склад Трохбаковай кантактныя групы.

Заўвага:

Такія меры ў адпаведнасці з Законам «Аб адмысловым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей» уключаюць наступнае:

— Вызваленне ад пакарання, пераследу і дыскрымінацыі асоб, звязаных з падзеямі, што мелі месца ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей;

— Права на моўнае самавызначэнне;

— Удзел органаў мясцовага самакіравання ў прызначэнні кіраўнікоў органаў пракуратуры і судоў у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей;

— Магчымасць для цэнтральных органаў выканаўчай улады заключаць з адпаведнымі органамі мясцовага самакіравання пагаднення адносна эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей;

— Дзяржава аказвае падтрымку сацыяльна-эканамічнаму развіццю асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей;

— Садзейнічанне з боку цэнтральных органаў улады трансгранічнаму супрацоўніцтву ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі;

— Стварэнне атрадаў народнай міліцыі па рашэнні мясцовых саветаў з мэтай падтрымання грамадскага парадку ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей;

— Паўнамоцтвы дэпутатаў мясцовых саветаў і службовых асоб, абраных на датэрміновых выбарах, прызначаных Вярхоўнай Радай Украіны гэтым законам, не могуць быць датэрмінова спыненыя.

Каментары48

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы5

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць