Свет3737

Байцы пад Дэбальцавам просяць дапамогі — «могуць загінуць усе»

Байцы кажуць, што змогуць пратрымацца максімум 12 гадзін.

Reuters.com

Байцы батальёна «Кіеўская Русь» заявілі, што змогуць пратрымацца без дапамогі толькі 12 гадзін, інакш могуць загінуць усе. Аб гэтым піша журналіст Вольга Германава ў сваім Facebook.

У Дэбальцаве працягваюцца жорсткія баі, украінскія вайскоўцы кантралююць горад Логвінава.

Па словах журналіста Андрэя Цапліенкі баевікі захапілі чыгуначны вакзал і мясцовы аддзел міліцыі.

Таксама пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў спікер АТА Андрэй Лысенка.

«Украінскія вайскоўцы кантралююць горад Логвінава, часткова дэблакавалі і кантралююць дарогу на Дэбальцава. Зараз на ўскраінах горада ідуць жорсткія баі, ёсць напружаная сітуацыя ў раёне чыгуначнага вакзала, але нашы вайскоўцы пазіцыі трымаюць», — сказаў Лысенка.

Ён аспрэчыў інфармацыю некаторых расійскіх СМІ, што ўкраінскія вайскоўцы нібыта з-за страт пакідаюць пазіцыі пад Дэбальцавам. Па словах Лысенкі, наадварот баевікі нясуць страты. «Супернік губляе ўсё больш і больш людзей і тэхнікі», — адзначыў Лысенка.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу7

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы4

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы5

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

Бацька Пачобута: Што б Анджэй ні вырашыў, мы гэта прымем і будзем яго падтрымліваць2

Стала вядома, колькі мірных грамадзян загінула ў Расіі, а колькі ва Украіне за чатыры гады вайны13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу7

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць