Усяго патроху1010

Зніжкі на мужчынскую вопратку ў Мінску: дзе і па чым

Паколькі вясновы сезон толькі пачынаецца, буйныя прадпрымальнікі і фірмы імкнуцца распрадаць старыя калекцыі. Журналіст «Нашай Нівы» абыйшоў тры буйныя гіпермаркеты і знайшоў танныя і пры гэтым вартыя рэчы.

ГЦ «Galileo» адчыніўся нядаўна, але ўжо займеў папулярнасць у мінчукоў. У гандлёвым цэнтры прадаецца адзежа вядомых брэндаў, але найбольшую ўвагу сваімі цэнамі прываблівае турэцкая фірма De Facto.

Так, напрыклад, заўзятар іспанскай «Барселоны» можа набыць сабе саколку з вымпелам усяго за 199 900, што па мінскіх цэнах зусім нядорага.

Вось яшчэ прыклады зніжак у De Facto

Другая турэцкая фірма, якая гандлюе у ГЦ «Галілеа» гэта LC WAIKIKI

Тут таксама можна знайсці недарагія рэчы.

Паглядзіце, даволі-такі якасна зробленая байка каштуе ўсяго 250 000 б.р.

Але самыя нізкія цэны былі заўважаныя ў вядомай фірме Terranova, якая знаходзіцца на трэцім паверсе гандлёвага цэнтра.

На ўваходзе вісіць банер, што крама праводзіць вялікі распродаж — ну што ж, паглядзім.

Пакуль вы не вырашылі куды паедзеце закупляцца, вось вам агляд з гандлёвага цэнтру «Няміга 3».

Гэты гандлёвы цэнтр збудаваны не так даўно, таму вялікай папулярнасці ён не мае. Магчыма прычына ў тым, што ўсярэдзіне ён нагадвае звычайныя «камароўскія рынкі». Шмат прадпрымальнікаў — мала брэндавых крамаў. На трэцім паверсе знаходзіцца дзіўнае месца пад назвай Zara Style.

Ходзяць чуткі, што ён зачыняецца ўжо больш за год, але на ўваходзе заўсёды вісяць шыльды, якія сапраўды адпавядаюць цэнам.

Выбар там на аматара, але калі вам трэба абнавіць гардэроб, вы зможаце там што-небудзь патрэбнае знайсці. 

У асноўным зніжкі робяць звычайныя латкі «іпэшнікаў» з невядомымі назвамі.

А ёсць і ўвогуле без назваў…

Для аматараў класічнай вопраткі ёсць крама CITY на другім паверсе гандлёвага цэнтру.

Зніжкі там даволі-такі прывабныя.

Калі вы аматар спартовага адзення, то ад «Нямігі 3» вам трэба прайсці ў фірмовую краму Nike, дзе цяпер таксама зніжкі на адзежу і абутак.

На некаторыя віды красовак зніжкі да 50%.

І апошнім гандлёвым цэнтрам будзе «Замак», які вядомы сваім месцазнаходжаннем і адпаведна, кантынгентам.

Трэба адзначыць, што большасць крамаў тут ужо перайшла на вяснова-летнюю калекцыю. Пры гэтым, месцазнаходжанне гандлёвага цэнтра не дазваляе буйным фірмам, кшталту Lacoste, ECCO ці United Colors of Benetton ставіць нізкія кошты ці хаця б зніжкі. Але калі вы жывеце побач, можаце зайсці у краму MEXX на другім паверсе, там ёсць што танна набыць.

І каб вы адчулі розніцу, зімовая куртка на зніжках каштуе амаль 1 500 000.

Самае цікавае, што акрамя MEXX`a, у «Замку» толькі яшчэ адна крама паставіла зніжкі на вопратку. І гэта крама Big Stars на 4 паверсе.

 І тое, за звычайную байку вы аддасце 559 200 замест 699 000.

Трэба адзначыць, што сёння ў Мінску цалкам можна танна адзецца. Раней, як толькі буйныя фірмы з'яўляліся ў Беларусі, яны выстаўлялі вялікія цэны на свой тавар. Сёння ж яны зразумелі, што калі цэны будуць высокімі, то людзі будуць выязджаць за мяжу, каб набыць тыя ж рэчы, але па нізкіх коштах. Таму абірайце патрэбны стыль, едзьце у гандлёвы цэнтр і аднаўляйце гардэроб!

Каментары10

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць