Свет22

Колькасць ахвяр нападу на музей у Тунісе вырасла да 22

Колькасць ахвяр нападу баевікоў на музей у сталіцы Туніса вырасла да 22 (з іх двое — мясцовыя жыхары), яшчэ 50 чалавек атрымалі раненні, перадае туніскае радыё Mosaique FM са спасылкай на крыніцу ў шпіталі.

Раней паведамлялася пра 19 загінулых і 38 параненых.

Сярод загінулых — грамадзяне Польшчы, Італіі, Германіі і Іспаніі.

Невядомыя, узброеныя аўтаматамі, уварваліся ў музей, размешчаны побач з будынкам парламента Туніса, і адкрылі агонь па наведвальніках, паведамляюць афіцыйныя асобы.

Паведамляецца, што нападнікі захапілі ў закладнікі некалькі чалавек, сярод якіх — турысты з еўрапейскіх краін. Радыё Туніса перадае, што сярод закладнікаў — грамадзяне Вялікабрытаніі, Італіі, Францыі і Іспаніі.

У ходзе аперацыі сіл бяспекі двое нападнікаў былі забітыя, таксама загінуў адзін паліцыянт. На дадзены момант аперацыя завершана.

СМІ Туніса паведамляюць пра страляніну, якую відавочцы чулі ля будынка парламента. Падчас нападу дэпутаты абмяркоўвалі законапраект аб барацьбе з тэрарызмам. Пасяджэнне прыйшлося перапыніць, а дэпутатаў — эвакуіраваць.

Спачатку паведамлялася, што будынак парламента і быў мэтай нападнікаў. Пазней стала зразумела, што баевікі ўварваліся ў музей «Бардо», які знаходзіцца непадалёк. Месца здарэння ачэплена паліцыяй.

Як паведаміў прэс-сакратар МУС Туніса, у нападзе ўдзельнічалі «двое ці больш тэрарыстаў, узброеных аўтаматамі Калашнікава». Большасць наведвальнікаў музея ўдалося эвакуіраваць, аднак частка з іх усё яшчэ застаецца ўнутры.

У апошні час бяспека ў Тунісе выклікае ўсё большы непакой па меры таго, як становішча ў суседняй Лівіі становіцца ўсё больш нестабільным. Значная колькасць тунісцаў адправіліся ваяваць у Сірыю і Ірак. Існуюць асцярогі, што па вяртанні назад ісламскія баевікі здзейсняць напады і ў сябе на радзіме.

Каментары2

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць