Культура

Стартаваў Шосты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

16 красавіка стартуе ўжо Шосты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! З 20 красавіка да 1 чэрвеня будзе адкрыты прыём працаў ад удзельнікаў Фестывалю, а цырымонія ўзнагароджання пройдзе 2 ліпеня у Мінску. Як заўсёды, удзел у Фестывалі бясплатны.

Кожны год Фестываль прадукуе новую ідэю, звяртае ўвагу грамадскасці на розныя актуальныя пытанні камунікацыі і рэкламы. Асноўная канцэпцыя сёлетняга Шостага AD.NAK! — «Годны шлях рэкламіста».

На думку каардынатара кампаніі «Будзьма беларусамі!» Ніны Шыдлоўскай, Фестываль ужо прайшоў пэўны шлях і стаў актуальнай з’явай беларускага жыцця, таму надышоў час звярнуць увагу на асобу стваральніка рэкламы. «Рэкламны і – шырэй – культурніцкі прадукт робяць канкрэтныя людзі. Ад іх майстэрства, каштоўнасцяў і светапогляду залежыць шмат. Таму ў цэнтры ўвагі сёлетняга Фестывалю – асоба самога стваральніка. Кожны рэкламіст праходзіць свой індывідуальны шлях да поспеху, да ўнікальнай ідэі. Спачатку – пошукі і сумневы, потым – канцэпцыя і ў выніку – вось ён, працоўны варыянт. Такі шлях праходзіць цяпер і нашая рэклама: ад нясмелых спробаў, сумневаў, ці варта рэкламавацца па-беларуску, да таго самага моманту, калі ты не баішся на поўны голас заявіць пра сябе як пра стваральніка беларускай рэкламы».

Шосты феcтываль AD.NAK! запрашае рэкламістаў, спецыялістаў у сферы камунікацыі, культурніцкіх менеджараў і прадзюсараў аб’яднаць свае намаганні і дапамагчы беларускамоўнай рэкламе прайсці гэты шлях: ад нерашучай коскі да значнага і ўпэўненага клічніка!

Генеральным партнёрам Фестывалю другі год запар выступіла кампанія velcom. Дзякуючы такой падтрымцы Фестываль, як заўсёды, пройдзе на высокім арганізацыйным узроўні, а пераможцы атрымаюць адметныя ўзнагароды.

Прыём працаў да ўдзелу ў намінацыях і конкурсах Шостага фестывалю AD.NAK! пачынаецца 16 красавіка. Дэдлайн прыёму работ прызначаны на 1 чэрвеня. А фінальная частка Фестывалю – урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адукацыйнай праграмай – пройдзе 2 ліпеня ў Мінску.

Як адзначыў Сяргей Скараход, кіраўнік рэсурса marketing.by і пастаянны партнёр кампаніі «Будзьма беларусамі!» ў правядзенні фестывалю, «мы штогод сочым за актуальнымі тэндэнцыямі і сусветнымі трэндамі рэкламнай і камунікацыйнай галіны. Улічваючы іх, мы дапоўнілі і абнавілі намінацыі і конкурсы, а новы сайт Фестывалю сёлета дазваляе канкурсантам максімальна зручна аформіць і падаць работу. Асноўны акцэнт пры падачы работ на сайце зроблены на якасць іх афармлення. Удзельнікам прапанаваныя стандарты і ўзоры падачы. Спадзяемся, што сёлетняе новаўвядзенне дазволіць удзельнікам карэктна данесці ідэі сваіх праектаў, а сябрам журы – аб’ектыўна ацаніць працы канкурсантаў».

Падчас традыцыйнай (як і штогод, адметнай) адукацыйнай праграмы арганізатары Шостага AD.NAK! вырашылі трымацца сусветных тэндэнцый і выйсці за межы рэкламнай галіны. У гэтым годзе акрамя рэкламістаў спікерамі на адукацыйнай праграме будуць вядомыя літаратары, творцы і фатографы з Беларусі, Францыі і Літвы. Разам з удзельнікамі яны паразважаюць пра свет вакол нас, у якім мы ўсе разам мусім ствараць і ісці сваім годным шляхам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць