Свет11

Расійскіх нацыяналістаў асудзілі на пажыццёвае зняволенне

У Маскоўскім абласным судзе абвешчаны прысуд членам нацыяналістычнай групоўкі БОРН.

Два пажыцьцёвых і 24 гады строгага рэжыму — да такіх пакараньняў Маскоўскі абласны суд прысудзіў 21 красавіка траіх удзельнікаў «Баявой арганізацыі расейскіх нацыяналістаў» (БОРН). Іх абвінавачваюць у забойствах, захоўваньні зброі, стварэньні экстрэмісцкага супольнасьці і іншых злачынствах, учыненых па ідэалягічных матывах. Яшчэ адзін падсудны апраўданы: па меркаваньні прысяжных, пракурорам ня ўдалося даказаць ні яго дачыненьне да забойстваў і замаху, ні факт прыналежнасьці да БОРН. Гэтая арганізацыя, у прыватнасьці, узяла на сябе адказнасьць за забойства судзьдзі Маскоўскага гарадзкога суду Эдуарда Чувашава, некалькіх антыфашыстаў, адваката Станіслава Маркелава і журналісткіАнастасіі Бабуравай.

Справа БОРН слухалася прысяжнымі. Менавіта яны на працягу некалькіх месяцаў разьбіраліся ва ўсіх абставінах, зьвязаных з замахамі і забойствамі, адказнасьць за якія сьледзтва ўсклала на чацьвярых падсудных. І ўрэшце менавіта прысяжныя вызначалі, ці даказаная віна Міхаіла Волкава, Вячаслава Ісаева, Максіма Баклагіна і Юрыя Ціхамірава. Апошняга калегія апраўдала. Волкава, Ісаева і Баклагіна прысяжныя прызналі годнымі паблажлівасьці па большасьці эпізодаў. Акрамя таго, на думку журы, пракурорам не ўдалося даказаць віну Баклагіна ў замаху на жыцьцё супрацоўніка праваахоўных органаў — па гэтым эпізодзе ён апраўданы, аднак за іншыя злачынствы Баклагіну, як і Ісаеву, прызначанае пажыцьцёвае пазбаўленьне волі. Воўкава прысудзілі да 24 гадоў зьняволеньня, першыя 10 зь іх ён павінен правесьці ў турме, а тыя, што засталіся — у калёніі строгага рэжыму.

На думку кіраўніка расейскага інфармацыйна-аналітычнага цэнтру СОВА Аляксандра Вярхоўскага, справа БОРН — гэта той выпадак, калі да сьледзтва амаль няма прэтэнзій:

— Заўсёды, вядома, калі разглядаецца групавая справа, застаюцца нейкія цёмныя плямы, і тут яны засталіся таксама, але ў цэлым гэта добра расьсьледаваная справа. БОРН не была, уласна, арганізацыяй у поўным сэнсе гэтага слова. Гэта, хутчэй, праект, як прынята казаць сёньня. Ня ўсе людзі, якія апынуліся на лаве падсудных, нават размаўлялі адзін з адным хоць трохі рэгулярна. Але гэта не перашкаджала ім зьдзяйсьняць нейкія скаардынаваныя дзеяньні, абмяркоўваць канкрэтныя напады і іх рэалізоўваць. Як і прынята ў такім асяродзьдзі, гэта, хутчэй, нейкая сукупнасьць асабістых сувязяў плюс гатоўнасьць людзей на сур’ёзныя злачынствы. Сур’ёзныя ня толькі ў сэнсе цяжару, але і ў тым сэнсе, што чакаецца сур’ёзнае расьсьледаваньне, і значыць, яны прымаюць на сябе рызыку. Ня ўсё ў неанацыскім асяродзьдзі на гэта рэальна гатовыя. А тут былі людзі, якія на гэта пайшлі. Пры гэтым БОРН быў цесна зьвязаны з легальна існуючай нацыяналістычнай арганізацыяй «Расейскі вобраз». Дастаткова сказаць, што за некалькі гадоў да БОРН была вялікая неанацыская арганізацыя, якая так і называлася — «Нацыянал-сацыялістычнае таварыства», якая выдатна спалучала адкрытую палітычную актыўнасьць нават са значна больш маштабнай крымінальнай дзейнасьцю.

Доўгі час у існаваньні «Баявой арганізацыі расейскіх нацыяналістаў» сумняваліся ня толькі прадстаўнікі праваахоўных органаў, але і дасьледчыкі дзейнасьці праварадыкальных аб’яднаньняў. Лічылася, што БОРН ня больш чым брэнд, які выкарыстоўваюць ўльтраправыя, з тым каб заявіць пра сябе — даказаць сваю магутнасьць і ўплыў. Аднак пасьля судовага разбору па справе аб забойстве ў 2009 годзе адваката Станіслава Маркелава і журналісткі Анастасіі Бабуравай, вынікам якога стаў пажыцьцёвы прысуд для абвінавачанага ў гэтым злачынстве Мікіты Ціханава, у сьледчых зьявілася новая інфармацыя. Яе паведаміў сам Ціханаў, падпісаўшы дасудовае пагадненьне і паабяцаўшы даць паказаньні супраць іншых удзельнікаў БОРН.

Ціханаў распавёў, што ў 2008 годзе ён стварыў «Баявую арганізацыю расейскіх нацыяналістаў», у якую ўваходзіла яго сужыцелька Яўгена Хасіс (таксама асуджаная за ўдзел у забойстве Маркелава і Бабуравай), Ільля Гарачаў, Аляксандар Парынаў, Міхаіл Волкаў, Максім Баклагін, Вячаслаў Ісаеў, Юрый Ціхаміраў і Аляксей Коршунаў. Апошні ў кастрычніку 2011 года па неасьцярожнасьці падарваўся на гранаце, якую заўсёды насіў з сабой на выпадак затрыманьня паліцыяй. Па словах Ціханава, члены БОРН зьдзейсьнілі каля дзясятка забойстваў у Маскве. Іх ахвярамі, акрамя Маркелава і Бабуравай, сталі чэмпіён сьвету па тайскім боксе Муслім Абдулаеў, удзельнік групоўкі «Чорныя ястрабы» Расул Халіль, таксіст Сасо Хачыкян, антыфашысты Фёдар Філатаў, Ільля Джапарыдзэ і Іван Хутарскіпа мянушцы «Ламота». Членаў БОРН зьвязваюць з замахамі на ўчастковага паліцэйскага Гагіка Беняміняна і Рамазана Нурычуева. Сьледзтва лічыць, што менавіта ўдзельнікі БОРН ў красавіку 2010 года забілі судзьдзю Масгарсуда Эдуарда Чувашава.

За гэтыя свае паказаньні Ціханаў атрымаў у дадатак да пажыцьцёвага тэрміну яшчэ 18 гадоў. Справа Гарачава выдзелена ў асобную вытворчасьць і вось-вось паступіць у суд. Парынаў абвешчаны ў вышук, Ісаеў і Баклагін прысуджаныя да пажыцьцёвага тэрміну, Волкаў да 24 гадоў, а Ціхаміраў апраўданы.

Першай ахвярай БОРН стаў антыфашыст Фёдар Філатаў, аднак у прэсе першыя публікацыі пра «Баявую арганізацыю расейскіх нацыяналістаў» зьявіліся пасьля таго, як 6 сьнежня 2008 г. Коршунаў і Парынаў напалі на мігранта Салахідзіна Азізава. Яму адсеклі галаву. Ціханаў два дні захоўваў яе ў сябе на бальконе, затым вывез у парк, сфатаграфаваў (гэтая фатаграфія па электроннай пошце была разасланая ў праваабарончыя арганізацыі), а пасьля падкінуў на ганак Мажайскай управы. Да галаве ён прыклаў запіску, у якой перадаваў прывітаньне ад нацыяналістаў і пагрозы чыноўнікам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі9

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Ашмянскім раёне затрымалі злодзея, які краў крыжы і агароджы з могілак1

Шрайбман: Я лёгка ўяўляю беларускае грамадства, якое вяртаецца ў стан 2019 года. Але не ўяўляю ўладу, якая вяртаецца туды ж15

Сілавікі пачалі збіраць ДНК сваякоў тых, хто выехаў з Беларусі7

«Вельмі заклапочаныя». Лукашэнка расказаў, як на ягоныя спробы перамаўляцца з амерыканцамі рэагуюць у Расіі7

Напярэдадні канцэрта ў Варшаве Макс Корж выпусціў новы трэк7

Лукашэнка: Калі ўступіць у вайну з Украінай, Беларусь не зможа ўтрымаць фронт14

Лукашэнка пра магчымасць балатавацца на яшчэ адзін тэрмін: Трампу хутка 80, і ён прыстойна выглядае7

Туск пасля размовы з Зяленскім дапусціў хуткую паўзу ў расійска-ўкраінскай вайне2

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі9

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць